Навіны

Кар’ер Зялёнку пад Гроднам ачысцяць ад смецця — у справу ўмяшаўся Дзяржкантроль

Крэйдавы кар’ер пад Гроднам нарэшце пачысцяць ад смецця, якое звозілі туды гадамі. Некалькі ведамстваў адначасова пачалі прыборку пасля ўмяшання Камітэта дзяржкантролю.

У пачатку ліпеня 2023 года супрацоўнікі КДК знайшлі «абуральныя факты моцнага забруджвання смеццем» адпрацаванага і затопленага будаўнічага кар’ера. Яны ж высветлілі, што абласныя прыродаахоўныя службы і ЖКГ доўгі час ігнаравалі гэтую праблему.

У выніку ўборку смецця на кар’еры і прылеглай тэрыторыі арганізавалі па патрабаванні Камітэта дзяржкантролю. Зараз ёй займаюцца спецыялісты Гродзенскай ЖКГ, МНС і іншых арганізацый. Задачу забяспечыць парадак на кар’еры паставілі перад старшынёй Гродзенскага абласнога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.

Аб праблемнай сітуацыі праінфармавалі кіраўніцтва Гродзенскага аблвыканкама.

У папярэднія гады смецце з кар’ера прыбіралі экаактывісты.

Кар’еры рэкультывуюць, але позна

Адпрацаваныя крэйдавыя кар’еры Сінька і Зялёнка пад Гроднам застаюцца папулярным месцам для адпачынку. Хоць купанне ў іх у апошнія гады забаронена і стаяць папераджальныя таблічкі, людзі купаюцца і тонуць, у тым ліку і дзеці. Глыбіня гродзенскіх кар’ераў дасягае 40 метраў. Берагі крутыя, прасякнутыя вадой. У любы момант яны могуць абваліцца, зацягваючы чалавека, як дрыгва.

У 2014 годзе там загінула 12-гадовая дзяўчынка. Тады і высветлілася, што з заканчэннем распрацоўкі кар’еры не рэкультывавалі па правілах прамысловай бяспекі, як трэба было. Пасля рэкультывацыі подступы да вады павінны быць бяспечнымі, а дно — роўным. Толькі тады іх можна перадаваць на баланс выканкаму. У Гродне ж берагі «зрабілі» спадзістымі толькі па дакументах.

Адкуль на кар’ерах смецце

Рашэнне Гродзенскага гарвыканкама ад 30 красавіка 2009 года № 269 «Аб паўторным выкарыстанні адходаў будаўніцтва» дазваляла рэкультываваць крэйдавыя кар’еры. З 2009 года рэкультывавалі Зялёнку. Туды сталі звазіць будаўнічы грунт. Кар’еры пад Гроднам вырашылі засыпаць да таго часу, пакуль вада не перастала б выходзіць на паверхню, пісаў Newgrodno. Да 2018 года туды вывезлі больш за 30 тысяч тон грунта. У 2023 водная паверхня Сінькі зменьшылася амаль напалову. Разам з грунтам у ваду трапляла і шмат будаўнічага і бытавога смецця.

Чытайце таксама: «Беларускія Мальдывы» нарэшце можна наведаць легальна: у праграме візіт на завод і экспанаты, якім 65 млн гадоў

Падзяліцца

Апошнія запісы

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024

У Гродна новы горад-пабрацім. Чым ён вядомы?

Гродна і азербайджанскі горад Габала сталі гарадамі-пабрацімамі. Дамоўленасць пра гэта павінна вывесці супрацоўніцтва на новы…

16 мая 2024

У Гродне ўпершыню пройдзе гарадскі выпускны: калі і дзе?

Гарадскі выпускны ў Гродне ўпершыню пройдзе 14 чэрвеня. Месцам святкавання выбралі Савецкую плошчу. Падчас свята…

16 мая 2024

У Слоніме загарэўся разметачны аўтамабіль дарожнікаў - працоўны загінуў

У Слоніме памёр 26-гадовы працоўны, які пацярпеў пры пажары дарожна-разметачнай машыны. Яго адзенне загарэлася ад…

16 мая 2024

Дыджэй з Гродна выступіць на дабрачынным фэсце ў Варшаве — каб дапамагчы дзецям палітвязняў

Дыджэй з Гродна Schmoltz выступіць на дабрачынным фестывалі Belarus Outside Sound System. Там будуць збіраць…

16 мая 2024

Нерухомасць тыдня: кампактная двухпакаёўка з відэапраектарам ля «Баторыі»

Двухпакаёвая кватэра па вул. Стэфана Баторыя, 10 прадаецца ў Гродне. Фішка кватэры - відэапраектар з…

15 мая 2024