37-гадовага галоўнага тэхнолага філіяла аднаго з горадаўтваральных прадпрыемстваў Гродна затрымалі з доказамі злачынства аператыўнікі УБЭП. Яго затрымалі, калі ён атрымаў грошы ад прадстаўніка прыватнага прадпрыемства. Грошы ён схаваў у бардачку.

Тэхнолаг нібыта за ўзнагароджанне вырашаў пытанні па арганізацыі закупак таварна-матэрыяльных каштоўнасцяў. З лістапада мінулага года ён атрымаў у якасці хабараў больш за 18 тысяч рублёў (амаль $ 6000).

Узбуджана крымінальная справа.

Пра гэта папярэджвалі

За тыдзень да гэтага ў міліцыі казалі, што неабходна засяродзіць увагу на выяўленні дзелавой карупцыі, у тым ліку на горадаўтваральных прадпрыемствах.

У дадзеным момант у судах Гродна за хабар судзяць кіраўніка адзінага інфармацыйнага разлікова-касавага цэнтра і кіраўніка падраздзялення «Гродна Азот».