У судзе Навагрудскага раёна 18 ліпеня за хабар пачалі судзіць Жых Ганну Мікалаеўну. Верагодна, гэта старшыня Данілавіцкага сельвыканкама. Раней аб затрыманні старшыні адчыталася пракуратура.
Справу паводле арт. 430 ч. 3 КК «Атрыманне хабару» вядзе суддзя Ларыса Самасюк. Абвінавачанай пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі са штрафам і з пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасцю.
Крымінальную справу распачала пракуратура Дзятлаўскага раёна. Паводле версіі сілавікоў, у жніўні-верасні 2022 года абвінавачаная атрымала ад індывідуальнага прадпрымальніка $ 1000. Яна паспрыяла заключэнню дагавораў на аказанне паслуг паміж ІП і Данілаўскім сельскім выканкамам па выдаленні дрэў на тэрыторыі могілак.
UPD 19 верасня. Ганну Жых асудзілі ў судзе Наваградскага раёна паводле ч. 3 арт. 430 КК на 5 гадоў 3 месяцы калоніі. Таксама яна заплаціць штраф у 300 базавых велічынь (11,1 тыс. рублёў). Пяць гадоў яна не мае права займаць пасады, звязаныя з выкананнем арганізацыйна-распарадчых і адміністрацыйна-гаспадарчых абавязкаў. «Злачынныя» грошы звернуць у даход дзяржавы. Абвінавачаная падала апеляцыю на прысуд.
Чытайце таксама: $ 6000. За хабар затрыманы галоўны тэхнолаг прадпрыемства