Затрыманы за карупцыю. Скрыншот Hrodna.life
37-гадовага галоўнага тэхнолага філіяла аднаго з горадаўтваральных прадпрыемстваў Гродна затрымалі з доказамі злачынства аператыўнікі УБЭП. Яго затрымалі, калі ён атрымаў грошы ад прадстаўніка прыватнага прадпрыемства. Грошы ён схаваў у бардачку.
Тэхнолаг нібыта за ўзнагароджанне вырашаў пытанні па арганізацыі закупак таварна-матэрыяльных каштоўнасцяў. З лістапада мінулага года ён атрымаў у якасці хабараў больш за 18 тысяч рублёў (амаль $ 6000).
Узбуджана крымінальная справа.
За тыдзень да гэтага ў міліцыі казалі, што неабходна засяродзіць увагу на выяўленні дзелавой карупцыі, у тым ліку на горадаўтваральных прадпрыемствах.
У дадзеным момант у судах Гродна за хабар судзяць кіраўніка адзінага інфармацыйнага разлікова-касавага цэнтра і кіраўніка падраздзялення «Гродна Азот».
У Гродне пачалі прадаваць «крамбл кукіс» — амерыканскае печыва з рознымі дадаткамі і салодкімі топінгамі.…
Сацсеткі панк-гурта з Гродна Dzieciukі і сам гэты надпіс у Беларусі прызналі "экстрэмісцкімі матэрыяламі". Паводле фармулёўкі…
У Гродне на продаж выставілі дом на 2-м Падольным завулку - па суседстве з рэстаранам…
Міліцыя Грjдзенскай вобласці маніторыла Інтэрнэт і занепакоілася "нацызмам" сярод школьнікаў. Яны "зігуюць", слухаюць музыку Трэцяга…
Дыялогавая пляцоўка для бізнесменаў з Беларусі і Польшчы прайшла ў Гродне 25 красавіка. Мясцовыя ўлады…
Гродзенцы не ацанілі новыя канструкцыі для кветак на Савецкай. У красавіку на пешаходнай вуліцы ўсталявалі…