Намеснік міністра ўнутраных спраў Беларусі – камандуючы ўнутранымі войскамі Мікалай Карпянкоў прыехаў у Гродна. Ён праверыў баявую падтрыхтоўку атрада спецыяльнага прызначэння “Тайфун”, паведаміла БелТА.

У Гродне стварылі новы атрад спецназа. З кім ён плануе змагацца
Атрад спецыяльнага прызначэння “Тайфун”. Крыніца: belta.by

Што за “Тайфун” і навошта ён патрэбен

Атрад спецыяльнага прызначэння “Тайфун” стварылі ў Гродне ў пачатку траўня 2023 года. Падобныя атрады стварылі ў Брэсце і Гомелі, раней у Мінску. 

Паводле Карпянкова, такія падраздзяленні патрэбныя для вядзення баявых дзеянняў, барацьбы з дыверсійна-разведвальнымі групамі, незаконнымі ўзброенымі фармаваннямі, а таксама для ўзмацнення аховы дзяржаўнай мяжы і гарантавання бяспекі грамадзян. 

У Гродне стварылі новы атрад спецназа. З кім ён плануе змагацца
Атрад спецыяльнага прызначэння “Тайфун”. Крыніца: belta.by

На якім вопыце вучылі спецназаўцаў

Атрады спецыяльнага прызначэння экіпіравалі “сучаснай зброяй, спецыяльнай тэхнікай, у тым ліку цеплавізіённымі прыладамі і прыцэламі, безпілотнымі лятацельнымі апаратамі”, сказаў Карпянкоў. 

У Гродне стварылі новы атрад спецназа. З кім ён плануе змагацца
Мікалай Карпянкоў. Крыніца: belta.by

“Спецназаўцы навучаны з улікам вопыту правядзення спецыяльнай вайсковай аперацыі ва Украіне. Яны падрыхтаваныя, высокаматываваныя, могуць выконваць задачы любой складанасці”.

З кім яны збіраюцца ваяваць 

Верагодна, што пад “незаконнымі ўзброенымі фармаваннямі” Карпянкоў мае на ўвазе беларусаў, якія праходзяць падрыхтоўку за мяжой, у тым ліку ў Польшчы, Літве і Украіне. Частка атрымлівае баявы досвед у вайсковых фармаваннях ва Украіне. 

Якія беларускія фармаванні ёсць за межамі Беларусі

Паспалітае рушэнне – незалежнае, добраахвотнае аб’яднанне беларусаў, якіое імкнецца да абароны незалежнасці Беларусі, а таксама аднаўлення законнасці на яе тэрыторыі. Харугвы рушэння існуюць у польскіх гарадах: Варшава, Уроцлаў, Беласток Лодзь, а таксама ў літоўскай Вільні. 

Полк Каліноўскага – самае вялікае ўтварэнне беларускіх добраахвотнікаў ва Украіне. Ён існуе з сакавіка 2022 года. Аснову палка складаюць беларусы, якія з 2014 года бралі ўдзел у баявых дзеяннях на усходзе Украіны.  Станам на ліпень 2023 года Полк Каліноўскага складаецца з батальёнаў “Волат”, “Літвін”, а таксама падраздзялення безпілотных лятальных апаратаў (БПЛА) імя Мікіты Крыўцова і медычнай роты. 

У Гродне стварылі новы атрад спецназа. З кім ён плануе змагацца
Байцы Палка Каліноўскага. Крыніца: kalinouski.org

Беларускі добраахвотніцкі корпус – існуе са снежня 2022 года. Сваімі мэтамі ваяры называюць “дэакупацыю Беларусі і Украіны”. БДК разам з Расійскім добраахвотніцікм корпусах удзельнічаюць у сумесных аперацыях.

Беларусы ў складзе ІІ Інтэрнацыянальнага легіёну. Легіён, якія сфармавалі ў кастрычніку 2022 года. 

Асобная дэсантна-штурмавая рота пры 79-й асобнай дэстантна-штурмавой брыгадзе. Праект, якія стварыў беларускі вайсковы, грамадскі дзеяч і прадпрымальнік Валер Сахашчык. Рота развіваецца ў трох накірунках – штурмавікі, цяжкае ўзбраенне, а таксама беспілотнікі. Рота бярэ ўдзел ў баях у Данецкай вобласці. 

Чытайце таксама: ЧВК «Вагнер» планирует построить лагерь подготовки в Гродненской области (обновлено)