Навіны

У рэанімацыі памёр палітвязень Алесь Пушкін (абноўлена)

У рэанімацыі ўначы 11 ліпеня памёр палітвязень і мастак Алесь Пушкін. Пра гэта паведамілі ў Facebook яго блізкія.

«Сёння наччу ў рэанімацыі пры нявысветленых абставінах памёр Алесь Пушкін», — напісалі яго блізкія.

UPD. У гродзенскай турме «Нашай Ніве» паведамілі, што Пушкін знаходзіўся ў бальніцы хуткай медычнай дапамогі. У самой бальніцы пацвердзілі, што мастак-палітвязень быў пад канвоем у рэанімацыі.

UPD 12 ліпеня. У Алеся Пушкіна была прабадная язва, піша Most са спасылкай на крыніцу, знаёмую з сітуацыяй. У бальніцу ён трапіў без прытомнасці, у час аперацыі спынілася сэрца. Паводле крыніцы, на той момант у яго ўжо быў развіты перытаніт, быў сэптычны стан і паліорганная недастатковасць. Шанцаў выжыць ужо практычна не было. Прабадная язва выклікае востры боль, таму пацыент адразу звяртаецца са скаргамі. У чалавека ёсць некалькі сутак, каб вырашыць праблему аператыўна. Калі дапамогу аказаць своечасова, ён адновіцца і будзе жыць далей. Калі гэтага не зрабіць, прабадзенне язвы выкліча перытаніт і сэптычны шок. Крыніца мяркуе, што язва ў Пушкіна магла запаліцца з-за турэмнага харчавання і неаказання медыцынскай дапамогі. Рашэнне пра шпіталізацыю ў гродзенскай турме прымае начальнік медыцынскай часткі Віктар Лутцаў. Пушкіна шпіталізавалі вельмі позна.

Мастака Алеся Пушкіна асудзілі на пяць гадоў пазбаўлення волі ў Мінскім гарадскога суда. Суддзя — Алена Шылько. Мастака абвінавацілі паводле арт. 370 (здзек з дзяржаўных сімвалаў) і ч.3 арт. 130 Крымінальнага кодэкса (Распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці).

Падставай для затрымання стаў партрэт дзеяча пасляваеннага антысавецкага падполля Яўгена Жыхара, напісаны ў 2014 годзе і ўжо экспанаваны раней.

Алесь Пушкін — беларускі мастак і перформер, член Саюза мастакоў Беларусі. Апошняе яго месца працы — «Белрэстаўрацыя». Як рэстаўратар ён працаваў у Кафедральным касцёле Святога Станіслава ў Магілёве, у касцёлах у Міхалішках (Астравецкі раён) і Вішневе (Валожынскі раён), у палацы Пуслоўскіх (Косава).

Чытайце таксама:

Падзяліцца

Апошнія запісы

Сцяг Перамогі над драмтэатрам, каша ў кубачках і сплаў з партрэтамі. Як Гродна адзначыў Дзень Перамогі

Святкаванне Дня Перамогі ў Гродне пачалі з акцыі "Беларусь памятае" - шэсця з партрэтамі ўдзельнікаў…

10 мая 2024

Новы экстрым у Гродне: каля гандлёвага цэнтра катаюць на дрыфт-трайках

Частку ўнутранай паркоўкі гандлёвага цэнтра OldCity аддалі пад арэнду дрыфт-трайкаў. Пакатацца за плату зможа любы ахвочы,…

9 мая 2024

Да двух сутак. Як беларусы стаяць у чэргах на мяжы 9 траўня

У пачатку вялікіх выхадных у Беларусі чэргі на мяжы зноў выраслі - на гэты раз…

9 мая 2024

Нешта пайшло не так: у Гродне закрываюць бар VIP, які толькі адкрыўся

У Гродне закрываецца "VIP bar" на Дзяржынскага, 8А - не прапрацаваўшы і двух месяцаў. Ён…

9 мая 2024

Краму «АвтоЗапчасти» ў Гродне зноў хочуць збанкруціць. Гаспадар скардзіўся на АМАП

Фірму-уладальніка крамы "АвтоЗапчасти" ў Гродне, ТАА "Рукша", зноў хочуць збанкруціць. Банкруцтва хочуць прызнаць праз эканамічны…

8 мая 2024

На літоўска-беларускай мяжы затрымалі два Tesla Cybertruck: падазраюць, што іх везлі ў Расію

Два новенькія электрычныя пікапы Tesla Cybertruck 2023 года выпуску затрымалі літоўскія мытнікі 7 траўня ў…

8 мая 2024