Дзмітрыя Валянцінавіча Біча пачалі судзіць паводле арт. 430 ч.1 КК «Атрыманне хабару» ў судзе Ленінскага раёна Гродна 6 ліпеня. Яго дадзеныя супадаюць з дадзенымі кіраўніка Адзінага інфармацыйнага разлікова-касавага цэнтра. Там паведамілі, што ён больш не працуе.

Суддзя — Наталля Козел.

Адзіны інфармацыйны разлікова-касавы цэнтр стварылі ў Гродне ў 2015 годзе. Гэта арганізацыя, выдзеленая са структур ЖКГ, якая выстаўляе рахункі за камунальныя паслугі. Таксама там працуюць пашпартысты.

Дзмітрый Біч узначаліў камунальнае прадпрыемства «Адзіны інфармацыйны разлікова-касавы цэнтр» у 2021 годзе. Пры ім папяровыя жыроўкі замянілі на электронныя.

Да гэтага ён быў намеснікам генеральнага дырэктара «Гроднааблсельбуд». Там на яго ўскладалася «тэхнічнае кіраўніцтва праектнай дзейнасцю прадпрыемства, падрыхтоўка і арганізацыя праектавання аб’ектаў, інфармацыйнае забеспячэнне».

Таксама Дзмітрый — член пастаянна дзеючай гарадской камісіі па каардынацыі работы па садзейнічанні занятасці насельніцтва.

Што сказалі ў АІРКЦ?

У прыёмнай карэспандэнтцы Hrodna.life, якая патэлефанавала як грамадзянка, паведамілі, што з Дзмітрыем Бічом не могуць звязаць, бо ён больш не працуе ва ўстанове. З якой прычыны не працуе і ці звязана гэта з тым, што яго могуць судзіць у судзе Кастрычніцкага раёна, не змаглі паведаміць, бо гэта яго «асабістая справа». «Такую інфармацыю даваць не буду, нічога не ведаю», — паведамілі карэспандэнту. Функцыі дырэктара выконвае намеснік дырэктара, паведамілі ў прыёмнай.

Ды сайце Дзмітрый Біч пакуль пазначаны дырэктарам. На сайце ўстановы ёсць раздзел «Барацьба з карупцыяй».