Галоўны корпус ГрГУ. Фота: abiturient.by
Галоўны корпус Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта мадэрнізуюць, каб усталяваць у ім пад’ёмнік для людзей з інваліднасцю. Зараз такія студэнты не могуць падняцца вышэй за першы паверх, і тое са складанасцямі.
Пад’ёмнік усталююць толькі з першага да трэцяга паверха пяціпавярховага корпуса. Закупку заўважыў канал Urban Hrodna.
На перападах узроўню падлогі ў корпусе зробяць пандусы. Пасля ўладкавання пад’ёмніка на шляхах эвакуацыі пашыраць дзвярныя праёмы і заменяць двярныя блокі. Паміж лесвічнай клеткай і калідорам з першага па трэці паверх зробяць перагародку.
Скарыстацца платформай адначасова змогуць да трох чалавек, агульнай вагой не больш за 385 кг. Зможа праехаць і суправаджальны чалавека з у вазку.
Памер платформы — 1,1×1,4 м, яе вага — не больш за 75 кг. Максімальная хуткасць руху — 0,15 м/с.
Прадугледзелі і меры бяспекі: двухбаковую связь з дыспетчарам, аўтаматычны аварыйны спуск, асвятленне шахты і сігналізацыя пры адсутнасці электрычнасці.
Для ўніверсітэту абралі мадэль БК, А 110 (INVA A4), якія робяць у Бранску, або яе аналаг. Праект распрацавала мінская арганізацыя «Праектбуд».
На сам пад’ёмнік, яго дастаўку, усталёўку і наладку плануюць выдаткаваць 175 тыс. рублёў. Грошы возьмуць з бюджэту. Усталяваць пад’ёмнік плануюць з 22 жніўня да 22 верасня.
Раней даступнасць галоўнага корпуса ГрДУ правярала актывістка безбар’ернага руху Ганна Яшына. Пандус там сканструяваны зігзагам. Да існуючых стандартаў не хапіла 20 см — карыстацца ім цяжка.
«Трэба было б прыязджаць сюды за гадзіну, каб паспець на заняткі своечасова!», — адзначыў тады адзін з актывістаў. І цяпер чалавек у вазку не можа самастойна падняцца вышэй за першы паверх універсітэта, бо ліфтаў няма.
Гіды і экскурсаводы ў Беларусі цяпер павінны ведаць асновы дзяржаўнай ідэалогіі. Такое патрабаванне з'явілася ў…
Айцец Андрэй Крот з Гродна быў у дэлегацыі беларускіх святароў, якая сустрэлася з новым пантыфікам.…
Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…
Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…
Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…
Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…