Гульцы гродзенскага футбольнага клуба «Нёман» дапамагалі сваім калегам грошамі са свайго заробка. Прычына дапамогі - адсутнасць кантрактаў і заробкаў у футбалістаў з-за так званых «чорных спісаў». Некаторыя гульцы паехалі граць у іншыя краіны, паведаміла Tribuna.com.
У верасні 2020 года 93 беларускіх футбаліста вышэйшай і першай лігаў асудзілі гвалт у Беларусі. У 2022 годзе стала вядома пра так званы «чорны спіс» Міністэрства спорту і турызму Беларусі. Тады камандам забаранілі заключаць кантракты з 48 футбалістамі.
У сувязі з гэтым футбалісты засталіся без працы і не атрымлівалі заробак ад клуба. Гульцам, якія апынуліся беспрацоўнымі, дапамагалі іх калегі. Са свайго заробку яны дапамагалі таварышам, каб тыя не засталіся без грошай. Футбалісты з «чорнага спісу» спачатку былі супраць дапамогі, але потым прынялі яе.
Паўабаронца гродзенскага «Нёмана» Раман Пасевіч, які патрапіў у «чорны спіс», у чэрвені 2023 года сказаў, што сыходзіць з клуба. Футбаліст паедзе ў Расію граць за уфімскі футбольны клуб «Уфа».
Галоўны трэнер футбольнага клуба «Нёман» Ігар Кавалевіч ў траўні 2023 года выказаўся за аміністыю футбалістаў, з якімі забаранілі заключаць кантракты. Таксама ён выказаўся пра адсутнасць у складзе яго каманды футбалістаў Валерыя Жукоўскага, Яўгена Ляшко, Сяргея Курганскага і Рамана Пасевіча.
Чытайце таксама:
Раней Дом быту на Замкавай, 4 спрабавалі прадаць ужо чатыры разы. У час аўкцыёну, які…
У Threads беларус Дзяніс выказаў здзіўленне наконт таго, што ў гасцініцах і гатэлях Гродна ўсе…
Уладальніцу гродзенскага бара аштрафавалі на 210 рублёў за парушэнне начнога рэжыму працы. Аднак у цэнтры…
Новая ўстанова з'явілася ў старажытным доме на Горкага, 47А. Кавярня “Zолото” ужо працуе ў тэставым…
Уладальнікі "Гарадзенскай кавярні", якая знаходзіцца на вуліцы Маркса, 5, прадаюць установу і з'язджаюць з Гродна.…
Нагодай для гэтага стала абнаўленне гарадскіх пляжаў і неабходнасць абараніць іх ад вандалаў. Зараз на…