Навіны

У Гродне закрылі банк, да якога заўсёды былі чэргі

Аддзяленне небанкаўскай крэдытна-фінансавай арганізацыі «ОптыКурс» на вуліцы Ажэшкі, 14 перастала працаваць 26 чэрвеня 2023 года. Абслугоўваць кліентаў перасталі ў сувязі з закрыццём цэнтра банкаўскіх паслуг ў Гродне. Ён цалкам спыніў працу з 30 чэрвеня.

«ОптыКурс» у Гродне. Крыніца: vgr.by

Што гэта наогул за банк быў?

Аддзяленне «ОптыКурс» размяшчалася насупраць будынка Гродзенскага аблвыканкама. Да ліпеня 2022 у гэтым памяшканні працавала аддзяленне «Абсалютбанка».

У жніўні 2021 года «Абсалютбанк» патрапіў пад санкцыі ЗША і Канады, бо належаў Мікалаю Вераб’ю, якога называлі адным з «гаманцоў» Лукашэнкі і які раней ужо быў пад санкцыямі ЗША і Еўрасаюза. Верагодна, з гэтым і была звязана змена назвы і юрыдычнага статусу з банка на небанкаўскую крэдытна-фінансавую арганізацыю.

Праз гэтыя змены былы «Абсалютбанк» страціў магчымасць адкрываць рахункі і дэпазіты для фізасобаў, выдаваць банкаўскія карткі і займацца некаторымі іншымі дзеяннямі, тыповымі для банкаў.

Чым быў адметны «Абсалютбанк», а потым «ОптыКурс»

Раней у аддзяленні банка можна было зняць наяўныя грошы з картак еўрапейскіх банкаў без камісіі. Таксама гэтае аддзяленне было папулярным у гродзенцаў, бо там прапаноўвалі выгадныя курсы абмена валюты. Ледзь не кожны дзень праз гэта ў банку былі чэргі, якія часам выходзілі нават на вуліцу. Фірма нават увяла паслугу браніравання чаргі анлайн.

«ОптыКурс» — усё?

Арганізацыя, верагодна, перажывае крызіс або рыхтуецца да закрыцця ці чарговай змены статусу. За апошнія тры месяцы адбыліся чатыры пазачарговыя сходы акцыянераў. Цэнтр банкаўскіх паслуг «ОптыКурс» у Брэсце таксама закрываецца 30 чэрвеня, а касы ў ім, як і Гродне, закрыліся на некалькі дзён раней. Цягам 26−28 чэрвеня закрыліся офісы і касы ў Мінску. У траўні закрыўся цэнтр банкаўскіх паслуг у Гомелі. Паводле афіцыйнага сайта, «ОптыКурс» зараз працуе толькі галоўнае аддзяленне ў Мінску. Але і там ужо нельга абмяняць замежную валюту — толькі сплачваць раней узяты ў арганізацыі крэдыт.

Абноўлена. 24 ліпеня 2023 года адбудзецца сход акцыянераў кампаніі «ОптыКурс». Адно з пытанняў абмеркавання — ліквідацыя кампаніі і сканчэнне банкаўскай дзейнасці. Плануецца, што падчас сходу прызначаць ліквідатара кампаніі.

З 5 ліпеня 2023 года «ОптыКурс» паведаміў, што пагашэнне крэдытаў будзе магчыма пра АРІП, аддзяленні «Белпошты», а таксама безняўныя плацяжы праз іншыя банкі.

Чытайце таксама: Банкі ўводзяць новыя абмежаванні: нельга зняць грошы з замежных картак (абноўлена)

Апошнія запісы

Святар з Гродна сустрэўся з новым Папам Львом XIV

Айцец Андрэй Крот з Гродна быў у дэлегацыі беларускіх святароў, якая сустрэлася з новым пантыфікам.…

14 мая 2025

На пляжы ў Ласосна ўсталявалі «празрыстую» распранальню

Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…

14 мая 2025

Гродзенку Вольгу Вялічку выключылі з Каардынацыйнай Рады. Яна даведалася пра гэта выпадкова

Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…

14 мая 2025

Беларус выратаваў бусляня і выклікаў хвалю спрэчак. Ці можна вяртаць птушанят у гняздо?

Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…

14 мая 2025

У Гродне пройдзе штогадовы гарадскі выпускны — будзе больш за 2,6 тыс. удзельнікаў

Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…

13 мая 2025

Mrs Globe з Гродна Лана Глумакова напісала кнігу пра «жаночы магнетызм»

Заснавальніца рэкламнага агенцтва "На ўра" і ўдзельніца конкурсаў прыгажосці Лана Глумакова выпускае кнігу "Жаночы Магнетызм…

13 мая 2025