Купанне дарослых і дзяцей абмежавалі на ўсіх гродзенскіх пляжах на Нёмане, дзе яно было афіцыйна дазволена, і на Юбілейным возеры. Забарона дзейнічае з 28 чэрвеня.
Прычына забароны — аднаразовае перавышэнне індыкатарнага мікрабіялагічнага паказчыка бяспекі ў вадзе паверхневых водных аб’ектаў - возера Юбілейнае і ракі Нёман, удакладнілі ў «Гродзенскім занальным цэнтры гігіены і эпідэміялогіі».
У зоне адпачынку «Возера Юбілейнае» абмежавалі купанне дзяцей. Купанне дзяцей і дарослых, а таксама заняткі воднымі відамі спорту забаранілі ва ўсіх легальных зонах адпачынку на Нёмане: «Цэнтральны пляж», «Лесапаркавая тэрыторыя „Урочышча Пышкі“ з пляжам» (сцежка здароўя), «Лесапаркавая тэрыторыя „Урочышча Ласосна“ з пляжам».
Таксама з 27 чэрвеня забаранілі купанне дзяцей і дарослых і заняткі воднымі відамі спорту ў вадзе сажалкі каля аграгарадка Луцкаўляны Гродзенскага раёна. Прычына забароны аналагічная — аднаразовае перавышэнне індыкатарнага мікрабіялагічнага паказчыка бяспекі.
У Гродне і ваколіцах ёсць шмат вадаёмаў. Але купацца можна толькі ў дазволеных месцах, дзе дзяжураць ратавальнікі. Інакш можна атрымаць штраф. Hrodna.life раней сабраў спіс такіх месцаў для купання ў Гродзенскім раёне.
Святкаванне Дня Перамогі ў Гродне пачалі з акцыі "Беларусь памятае" - шэсця з партрэтамі ўдзельнікаў…
Частку ўнутранай паркоўкі гандлёвага цэнтра OldCity аддалі пад арэнду дрыфт-трайкаў. Пакатацца за плату зможа любы ахвочы,…
У пачатку вялікіх выхадных у Беларусі чэргі на мяжы зноў выраслі - на гэты раз…
У Гродне закрываецца "VIP bar" на Дзяржынскага, 8А - не прапрацаваўшы і двух месяцаў. Ён…
Фірму-уладальніка крамы "АвтоЗапчасти" ў Гродне, ТАА "Рукша", зноў хочуць збанкруціць. Банкруцтва хочуць прызнаць праз эканамічны…
Два новенькія электрычныя пікапы Tesla Cybertruck 2023 года выпуску затрымалі літоўскія мытнікі 7 траўня ў…