Пераможца міжнароднага конкурсу прыгажосці Mrs Globe 2023 гродзенка Лана Глумакова расказала, як праходзіў для яе фінал конкурсу ў Каліфорніі. Там яна прадстаўляла не толькі Беларусь, але і ўсю Еўропу. Пра тое, як яна рыхтавалася да конкурсу, пра яго сэнс і пра стаўленне сыноў яна расказала у сторыс ў фармаце адказаў на пытанні сваіх падпісантаў (арфаграфія захаваная).
Mrs Globe — Міжнародны конкурс прыгажосці для замужніх жанчын. Праводзіцца штогод з 1996 года. У ім перамагалі бізнес-ледзі, мадэлі, хатнія гаспадыні, жанчыны з актыўнай жыццёвай пазіцыяй і тыя, што вядуць дабрачынную дзейнасць.
– Сукенка.
– Сукенку мы стваралі з @edelweisfg. Тканіна Ellie saab – я знайшла яе ў Варшаве і закахалася з першага погляду. Спачатку думалі пра пёры і іншыя ўпрыгожвальніцтвы, але калі яна была гатовая, зразумелі – яно цалкам і самадастатковае само па сабе. Смела магу сказаць, гэта была сукенка маёй мары.

– Вы першы раз у Амерыцы? Паспелі нешта паглядзець?
– Так, гэта мой першы раз у Амерыцы і першая віза. Да конкурсу ў нас было некалькі дзён з @rachelalaguna. Мы паглядзелі самыя вядомыя месцы ў Лос Анджэлесе, з’ездзілі на акіян, цяпер я ў Галівудзе і мне тут шалёна падабаецца. Думаю, можа застацца?!
– Захацелася вярнуцца ў Штаты і наведаць больш месцаў?
– Так шмат прапаноў, запрашэнняў, што мабыць, так.
– Ці зачапіла Амерыка? У параўнанні з Еўропай (людзі, атмасфера).
– Шчыра, у мяне было не вельмі шмат часу, каб зразумець гэта. У першыя дні я была трохі шакаваная, што госці гатэля, у адрозненні ад еўрапейцаў, вельмі няветлівыя. Не ўсміхаюцца, не вітаюцца. Думала, будзе як раз наадварот. Супрацьлеглае ўражанне пасля стасункаў з персаналам гатэляў, рэстаранаў, таксістамі. Яны вельмі ахвотна размаўляюць, робяць кампліменты. І могуць сказаць: – Вау, вы місіс Глоб?! Я тааааак ганаруся вамі!

– Што было самым складаным на этапе падрыхтоўкі да конкурсу?
– Вельмі шчыльны графік і выматвальны шлях да аэрапорта з шматгадзіннымі чэргамі на мяжы.
– Што самае яркае было менавіта для вас?
– Велізарная колькасць: прэзентацыя нашай песні на Win Song, прыгожы вечар Globe Award, дзе я атрымала званне Mrs of the Year, вядома, сам момант перамогі.
Многія заўважылі, што я ўспрыняла яго не вельмі эмацыйна, але мне не вельмі ўласціва віскатаць ад радасці і падаць у непрытомнасці ад шчасця. Я глыбока ўсё адчуваю ўнутры. Не забываю, што каралева.
– Ці ёсць хто-небудзь з удзельніц, хто расчараваў?
– Заўсёды ёсць дзяўчынкі, якім складаней прыняць рашэнне журы. Тут важна захаваць твар не нагаварыць і не зрабіць лішняга, таму што быць каралевай — гэта не пра карону, гэта пра годнасць у розных сітуацыях. У тым ліку пасля заканчэння шоу.
– Удзел з тытулам у мерапрыемствах аплачваюць арганізатары ці Каралева?
– Часцей за ўсё бок, які запрашае.
– А [карона] свету назаўжды з вамі? Яе не трэба нікому праз год перадаваць?
– Я назаўжды Mrs Globe 2023. Каралева “кіруе” роўна год да моманту абрання новай каралевы.

– Якія абавязкі ў Каралевы?
– Гэта вельмі важнае і цікавае пытанне. Дзякуй за яго.
- Самае простае – гэта рэгулярныя фотасесіі. Ты павінны адпавядаць свайму званню і пастаянна ствараць кантэнт для сваіх і афіцыйных сацсетак.
- Удзел у розных мерапрыемствах у статусе Mrs Globe – не менш за 3 разы на месяц.
- Дабрачыннасць.
- Падарожжы па запрашэнні даччыных Mrs Globe кампаній, прысутнасць на буйных нацыянальных конкурсах у розных краінах, па сутнасці, гэта яшчэ адна новая праца на цэлы год да новага конкурсу.
– Вы сапраўды прыгожая! Як шмат гадоў у мадэлінгу?
— Дзякуй. Мадэлінг гэта не мая прафесія. У мяне свой бізнэс. Увесь інстакантэнт гэта ці для конкурсу, ці з любові да прыгожага.
– І як трымаць фігуру?
– Спорт, ніякага фастфуду, паменш салодкага і алкаголю, шмат бялку і гародніны.
– Добры дзень! Вы карэнная гродзенка?) І хто бацькі такой неверагоднай прыгажуні?
— Дзякуй. Так, я нарадзілася ў Гродне. Матуля мая ўсё жыццё прапрацавала ў школе і з’яўляецца вельмі таленавітым настаўнікам рускай і літаратуры. Тата, на жаль, пакінуў нас у 2007 годзе, але для мяне ён назаўжды застанецца ўзорам розуму і пачуцця гумару. Працаваў у сельскай гаспадарцы, меў 3 вышэйшыя адукацыі.
– Як дзеці ставяцца да таго, што ў іх мама двойчы каранаваная?)
– Задала гэтае пытанне дзецям. Яны адказалі: мы заўсёды ведалі, што наша мама каралева.
– Што вам дае Святлана гонка за каронамі?) Чакаем ад вас адказу.
– Бываюць і агрэсіўныя інтэрв’юеры. Ваш званок вельмі важны для нас. Заставайцеся на лініі.
Лана Глумакова – заснавальніца рэкламнага агенцтва “На ура” і спа-салона “Honey Day”, а таксама сузаснавальніца дабрачыннага праекта “Хвалі дабрыні”. Ёй 41, яна замужам, у яе двое сыноў. У кастрычніку 2022 Лана Глумакова перамагла на Mrs Europe Globe і так атрымала права прадстаўляць Еўропу на фінале ў ЗША. У 2018 была фіналісткай конкурсу Mrs Belarus World.


