Для Гродна вырабяць спецыяльныя канструкцыі для ўпрыгожвання вуліц — «Узяцце Рэйхстага» і «Кветка перамогі». Паглядзіце на эскізы інсталяцый, якія з’явяцца ў горадзе.

На вуліцах Гродна з’явяцца чатыры “Кветкі перамогі” і адно “Узяцце Рэйхстага”. Іх вырабяць з металу і полікарбаната з самаклейнай пячаткай. Літары “Кветкі перамогі” будуць з ПВХ. “Кветка перамогі” будзе памерам прыкладна 2 на 4 метры, а “Узяцце Рэйхстага” — прыкладна 5 на 5 метраў.

На “Узяцці Рэйхстага” звяртае на сябе ўвагу фігура чырвонаармейца на даху, які трымае сцяг. У параўнанні з будынкам ён сапраўдны гігант і ў рэальнасці павінен быў бы быць не менш за 5 метраў ростам.

Акрамя гэтага, вырабяць 16 фрэзеровак «9 мая» і чатыры налепкі яблыневага колеру ў ламінаце.

На гэта выдаткуюць 25 397 рублёў з гарадскога бюджэту – Гродзенская гарадская жыллёва-камунальная гаспадарка праводзіць запыт цэнавых прапаноў.

Іх вырабяць да пачатку верасня 2023 года. Паведамляецца, што выраб запланаваны да 9 траўня.