Навіны

«Тэрыторыю прывялі да ладу». Сям’ёй з Забалаці, якая жыла пад адкрытым небам, заняліся чыноўнікі

Рэчы і мэбля сям'і з Забалаці, якія жыхары ўчастка складалі проста пад адкрытым небам, зніклі. Пасля скаргі суседзяў на «гарачую» лінію гарвыканкама сям’ёй заняліся сацыяльныя службы.

«Тэрыторыю таго самага ўчастка ў Забалаці прывялі да ладу. Далейшым лёсам гаспадароў заняліся сацыяльныя службы і адміністрацыя Ленінскага раёна Гродна», — напісалі ў Telegram-канале «Гродна Плюс». На відэа з паста бачна, што на ўчастку застаўся толькі вагончык, усе рэчы зніклі.

Незвычайныя суседзі з’явіліся ў мікрараёне Забалаць у пачатку траўня. На ўчастак, дзе да гэтага быў толькі падмурак будучага дома, яны прывезлі старую мэблю, ванную, кухоннае начынне, ровар. Усё гэта расставілі па ўчастку, паміж рэчамі валялася смецце. Таксама там з’явіўся вагончык з дошак, напалову прыкрыты цэлафанам.

Як сям’я апынулася на ўчастку без дома

Гаспадары ўчастка — 40-гадовы Іван і яго маці. Зямлю сям’я атрымала шмат гадоў таму паводле агульнай гарадской чаргі, расказваў Іван для S13.ru. На працягу пяці гадоў мужчына самастойна ўзводзіў на ім падмурак, цэмент прывозіў з горада на вазку. Да мінулага года яны з маці жылі ў інтэрнаце на праспекце Будаўнікоў. Адтуль іх выселілі за тое, што маці Івана захламляла агульную кухню і калідор рыззём, старой мэбляй і рэчамі, прынесенымі са сметнікаў. Акрамя таго, у іх была запазычанасць па аплаце.

Сем месяцаў пасля высялення яны жылі ў прыватным доме ў Гродне, дзе даглядалі пажылую маці свайго знаёмага. Са слоў Івана, з іх не бралі грошай за пражыванне, а, наадварот, даплачвалі за догляд за жанчынай. Пасля яе смерці іх выселіла жонка знаёмага.

Ежу гатуюць на вогнішчы, жывуць пад цэлафанам

З усіх рэчаў і смецця на ўчастку Івану належыць толькі вагончык, распавёў ён. Мужчына купіў яго па аб’яве, заплаціў за дастаўку, а потым, па яго словах, сам спілаваў увесь метал, прадаў і так кампенсаваў выдаткі. Астатнія рэчы і смецце прынесла яго маці.

Ежу сям’я варыла на вогнішчы, у прыбіральню хадзілі проста на ўчастку, ваду прасілі ў суседзяў. «Але гэта, вядома, не жыццё такое… мне самому гэта ўсё брыдка», — казаў мужчына. Жыхары бліжэйшых дамоў таксама былі незадаволеныя такім суседствам: казалі, на ўчастак прыходзілі «такія ж» госці. 17 чэрвеня суседзі паскардзіліся на сям’ю на «гарачую» лінію Гродзенскага гарвыканкама.

Чытайце таксама:

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродне пройдзе штогадовы гарадскі выпускны — будзе больш за 2,6 тыс. удзельнікаў

Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…

13 мая 2025

Mrs Globe з Гродна Лана Глумакова напісала кнігу пра «жаночы магнетызм»

Заснавальніца рэкламнага агенцтва "На ўра" і ўдзельніца конкурсаў прыгажосці Лана Глумакова выпускае кнігу "Жаночы Магнетызм…

13 мая 2025

Квізы, дэгустацыі і касцюміраваныя экскурсіі. Куды пайсці на Ноч музеяў 2025 у Гродне і вобласці

Ноч музеяў пройдзе ў Беларусі 17 траўня. У Гродне абяцаюць квізы і касцюміраваныя экскурсіі. У…

13 мая 2025

На Юбілейным возеры ў Гродне з’явіцца «Князь Гедымін»

Для мадэрнізацыі пляжу на Юбілейным возеры купяць абсталяванне. Там з'явяцца гульнявы комплекс "Князь Гедымін" з…

13 мая 2025

Банкруціцца гродзенская IT-кампанія, якая супрацоўнічала з фірмамі з Канады і ЗША

Гродзенская IT-кампанія "Цэнтр Прагрэсіўных Распрацовак" падала заяву аб банкруцтве. Доўг фірмы - амаль 302 тыс.…

12 мая 2025

Гатовы бізнэс: на «Куфар» прадаюць бота для запісу на польскую візу

На пляцоўцы «Куфар» з'явіліся аб'явы аб продажы гатовых ботаў, якія дапамагаюць адшукаць і заняць вольныя…

12 мая 2025