У Гродне прадаюць кватэру ў цэнтры горада ў адносна ціхім месцы на вул. Урыцкага, 10. У ёй дзве жылыя пакоі і сумешчаная з кухняй прасторная сталовая. Агульная плошча — больш за 90 квадратаў. З плюсаў - драўляныя шклопакеты з лістоўніцы, з мінусаў — няма балкона.
У кватэры зроблены класічны, але ўжо злёгку састарэлы рамонт з глянцавай столлю, ружовымі сценамі, у спальні — класічныя цёмныя «цяжкія» ўзорыстыя шпалеры.
Ацяпленне ў кватэры — ад газавага катла. У зале, кухні, санвузле і калідоры зроблены цёплыя падлогі, у пакоях — батарэі. На кухні ўбудаваная тэхніка: посудамыйная машына, духавая шафа і індукцыйная пліта. Вокны — драўляныя шклопакеты з лістоўніцы. У прасторным санвузле ванная і душ. Ёсць пасцірачная (памяшканне для мыцця, прасавання, мыйкі і работ, звязаных з высокай вільготнасцю — Hrodna.life).
Агульная плошча кватэры — 92, 5 кв.м. Яна размешчана на першым паверсе двухпавярховага дома 1910 года пабудовы. У доме высокія столі - 2,9 м. Насупраць дома — папулярны рэстаран «Хинкальня» і абласное ўпраўленне Камітэта дзяржаўнай бяспекі.
Кошт — $ 200 000.
Чытайце таксама: Нерухомасць тыдня: купіць новую аднапакаёўку, дзе кухню вынеслі ў пярэдні пакой