У Гродне і Гродзенскім раёне да лістапада 2023 года забранаваны ўсе гатэлі і санаторыі. Пра гэта са спасылкай на Упраўленне спорту і турызму Гродзенскага аблвыканкама паведаміў тэлеканал “Гродна Плюс”.

гасцініца "Турыст"
Гасцініца “Турыст”. Крыніца: belarusinfo.by

Паводле аблспорта ў 2022 годзе Гродзенскую вобласць з адной начоўкай наведала 560 тыс. чалавек.

“У гэтым годзе мы перасягнулі гэтую мяжу. Я думаю, што каля 300 тысяч ужо наведала за першае паўгоддзе, калі не больш, – сказала намесніца кіраўніка аблспорта Таццяна Лідзяева. – Лічбы па экспарце гавораць таксама самі за сябе. 70% тэмп росту да аналагічнага перыяду мінулага года. Гэта вельмі вялікі паказчык, мы перасягнем нават дакавідны 2019 год з лёгкасцю, мы яго ўжо перасягнулі”.

Ці сапраўды няма месцаў у гатэлях

На сайце па браніраванні жытла ostrovok.ru на выхадныя з 1 па 3 ліпеня можна забраніраваць нумар у “Кронан парк Гатэль”. Цана за дзве ночы для двух дарослых – 391$. У гатэлі VS Design на вуліцы Урыцкага, 23 можна забраніраваць нумар для двух дарослых. Адна ноч з 15 па 16 ліпеня будзе каштаваць 109$. 

У гатэлях “Славія” ці “Апарт гатэль Сямашка” можна знайсці вольныя месцы на жнівень. У верасні можна будзе пераначаваць у гасцініцы “Турыст”. Адна ноч з 9 на 10 верасня для двух асобаў – 30$. 

Чытайце таксама: Начлег у Гродне без Booking і Airbnb: як турыстам знайсці кватэру ў Гродне

Як плануюць летам 2023 года прыцягваць турыстаў у Гродна

У Гродзенскай вобласці зараз працуюць над стварэннем новых турыстычных маршрутаў. Адзін з іх – у заказніку Азёры. 

Акрамя гэтага, плануюць арганізаваць рэкламный тур у Дзятлава і Воранава. Таксама ва ўпраўленні спорту і турызму робяць стаўку на Навагрудак, Ліду і Ваўкавыск. Асобную ўвагу надаюць Аўгустоўскаму каналу. 

Чытайце таксама: