У Гродзенскай вобласці затрымалі не менш за чатыры чалавекі. Пра затрыманні зрабілі справаздачу сілавікі. Людзей затрымлівалі ў кватэрах, у іх аўтамабілях і каля суда.
Сярод затрыманых — лідчанін, жыхар Гродзенскага раёна, індывідуальны прадпрымальнік у Гродзенскім раёне і галоўны спецыяліст інжынернай арганізацыі.
Іх затрымалі за за падпіскі на экстрэмісцкія Telegram-каналы і чаты і распаўсюд інфармацыі адтуль, за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у сацсетках, распаўсюд «забароненай» інфармацыі ў «Одноклассниках».
Чытайце таксама: Як не стаць экстрэмістам ў Беларусі? Юрыст — аб пакаранні за падпіску, лайк і рэпост