Першая крама гандлёвай сеткі “Вожык” адкрылася ў Гродне на вуліцы Курчатава, 22. Пра гэта паведаміла агенцтва нерухомасці “Цэнтр жылля”.  

У Гродна прыйшла новая сетка крамаў: яе называюць аналагам польскай Żabki
Крама “Вожык” на вуліцы Курчатава, 22. Крыніца: newgrodno.by

“Цэнтр жылля” называе краму “Вожык” аналагам польскай сеткі крамаў Żabka. Гэта невялікія крамы побач з домам з прадуктамі і гаспадарчымі таварамі. Падобныя крамы павінны з’явіцца па ўсёй краіне.

Першы гродзенскі “Вожык” працуе штодзённа з 8.00 да 22.00.

Што прадаюць у “Вожыку”

У новай краме прадаюць гаспадарчыя тавары, стравы хуткага прыгатавання, кансервы, гарбату, каву, малочныя і мясныя прадукты, стравы для грыля, снэкі, напоі, выпечку. Акрамя гэтага, у краме можна выпіць каву, паесці і зарадзіць тэлефон.

Колькі будуць зарабляць супрацоўнікі

У траўні 2023 года ў краму “Вожык” у Гродне было дзве вакансіі. Першая – адміністратар, якому да выліку падаткаў абяцалі заробак – 1,6 тыс. рублёў. Другая – старэйшы касір з заробкам 1,4 тыс. рублёў да выліку падаткаў.

Каму належыць “Вожык”? 

Новая сетка належыць кампаніі “ЮніСтор Груп”. Яна валодае таксама сеткай крамаў “7 пятніц” і “Unistore опт&розница”. 

Чытайце таксама: «Будзе мінімум забарон». У Гродне адкрылася новая беларускамоўная прастора-крама