На тэрыторыі гродзенскага піўзавода знеслі ўсе пасляваенныя пабудовы. Пра гэта газеце «Перспектыва» паведаміў прадстаўнік інвестара ТАА «МБА Івестмент». Рэканструкцыя адбываецца на будынках, якія маюць гістарычную каштоўнасць.

Зараз будаўнікі мяняюць перагародкі, займаюцца дахам і пачынаюць тынкаваць аб’екты. Паводле старых чарцяжоў у галоўным корпусе піўзавода адбываецца аднаўленне літой чыгуннай лесвіцы.
Што будзе на гродзенскім піўзаводзе
Былы гродзенскі піўзавод, які спыніў працу ў 2007, рэканструююць пад гандлёва-офісны цэнтр з міні-броварам, музеем і фудкортам. На апошнім плануюць размясціць 12−15 аб’ектаў харчавання рознага накірунку. Таксама там пабудуюць дзіцячую пляцоўку для гульняў. У памяшканнях і падвалах арганізуюць музейную экспазіцыю. Акцэнт зробяць на аўтэнтычных экспанатах, якія знайшлі падчас будаўнічых працаў.
Комплекс аб’яднаюць такім чынам, каб, патрапіўшы ў адну лакацыю, можна было прайсці праз усе прасторы і вярнуцца. Старую агароджу вакол былога піўзавода дэмантуюць і арганізуюць спуск да Нёмана. Разам з набярэжнай і замкавай гарой комплекс аб’яднаюць у адну прастору. Таксама інвестар забудуе пустую пляцоўку побач з піўзаводам.
Чытайце таксама: