На вуліцы Савецкіх пагранічнікаў 17/1 пабудуюць гасцініцу. Яе размясцяць недалёка ад былога басейна “Лазурны”. Пра гэта паведаміў “Вячэрні Гродна”.
Зараз на аб’екце адбываюцца падрыхтоўчыя працы. Там вырылі катлаван, каб правесці камунікацыю, і залілі фундамент. Будаўніцтва пачнецца пасля таго, як прымуць праект гасцініцы. Зараз ён праходзіць экспертызу. Будынак плануюць увесці ў эксплуатацыю ў 2024 годзе.

Паводле інфармацыі “Вячэрняга Гродна” замоўца будаўніцтва – гродзенская прадпрымальніца.
Што раней размяшчалася на гэтым месцы
Раней на гэтым месцы размяшчаўся цагляны двухпавярховы будынак. Яго пабудавалі ў 1930-я гады. Знеслі яго цягам апошніх дзевяці месяцаў: у канцы лета 2022 ён яшчэ быў на месцы.

Па суседстве ўжо пабудавалі офісны будынак
Побач, па адрасе Савецкіх пагранічніках, 17, знаходзіцца двухпавярховы будынак у стылі позняй эклектыкі з элементамі канструктывізму. На яго карнізе захаваўся надпіс “A 1931 S”. У 2022 годе яго рэканструявалі пад офісны будынак.
Чытайце таксама: 21 рубель за суткі і адзін душ на паверх. Колькі каштуе пажыць у гасцініцах Гродзенскай вобласці


