У гонар адкрыцця Алебастравай залы ў Старым замку 17 чэрвеня пройдзе мерапрыемства “Адзін дзень з жыцця горада Гродна XVI ст.”. У гэты дзень у замку пакажуць батлейку пра святога Губерта, навучаць рабіць керамічны посуд і друкаваць гравюры і правядуць тэматычныя экскурсіі. Публікуем праграму.
Унутраны двор Старога замка
10.00 / 12.00 / 14.00 / 15.00 – міні-экскурсія па гравюры “Сапраўднае адлюстраванне горада Гродна ў Літве”.
12.30 / 13.30 – батлейка “Святы Губерт”.
14.00-16.00 – майстар-клас “Мастацтва рэстаўратарскай справы”.
10.00-16.00 – “Цацкі і гульні маленькіх гродзенцаў у старажытнасці”
10.00-16.00 – клуб гістарычнай рэканструкцыі “Дружына Патрыка”.
10.00-16.00 – майстар-клас па вырабе цацак і посуду з гліны.
16.00 – музычны праект “Вочы”.
Экспазіцыя Старога замка
10.00 / 11.00 – касцюміраваная экскурсія.
11.00 / 13.00 / 15.00 – майстар-клас па друкаванні гравюр.
10.30 / 12.30 – экскурсія “Гісторыя замкавых печаў”.
14.00 / 15.00 / 16.00 – лекцыя “Банная традыцыя ў Беларусі”.
13.00 / 14.00 / 15.00 – экскурсія “Алебастравая зала: месца адпачынку караля”.
Кошт уваходнага квітка:
- 12 р. – дарослыя;
- 8 р. – студэнты, пенсіянеры;
- 6 р. – школьнікі.
Тэлефон для даведак: 55-06-08; +375(29)543-24-41.



