У Лідскім РАУС 1 чэрвеня 2023 года памёр мясцовы жыхар Дзмітрый Сарокін. Пра гэта паведаміў Telegram-канал «Суды, затрыманні. Гродна і вобласць». Дзяжурны Лідскага РАУС фактычна падцвердзіў смерць Сарокіна выданню zerkalo.io, а таксама параіў за інфармацыяй звярнуцца да сваякоў памерлага.
Што вядома пра памерлага?
Дзімтрыю Сарокіну было 37 гадоў. Ён быў паэтам і ўдзельнікам фестываляў сучаснага мастацтва. Напісаў кнігу вершаў «Кто-то очень». Вядома, што раней яго затрымлівалі сілавікі і запісвалі з ім «пакаяльнае» відэа. За што яго затрымалі гэтым разам, як і прычына смерці - невядомыя.
Дзмітрый працаваў у розных фірмах дызайнерам, маркетолагам, мастаком-канструктарам, мэрчэндайзерам. Ён скончыў Лідскі тэхнічны каледж як тэхнік-механік, а пасля вучыўся ў Інстытуце прадпрымальніцтва і парламентарызму на дакументазнаўцу, даведалася «Наша Ніва».
Пахаване адбудзецца ў аўторак 6 чэрвеня 2023 года.
Чытайце таксама: У Гродне памёр студэнт са Шры-Ланкі