Навіны

Два месяцы ў ШІЗА, байкеры Кадырава, пяць затрыманняў. Як прайшоў тыдзень у Гродне і вобласці

Палітвязня Андрэя Герасімовіча пасля двух месяцаў у ШІЗА перавялі ў ПКТ. У Гродна прыязджала міжнародная групоўка байкераў. Аказалася, яны звязаныя з Лукашэнкам і Кадыравым. У Гродзенскай вобласці затрымалі не менш за пяць чалавек. Рэдакцыя Hrodna.life вывучыла, што адбылося ў вобласці з 29 мая па 5 чэрвеня.

Затрыманні

У Гродне затрымалі фатографа Яўгена Бузука. Фатографа затрымалі за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў. У відэа з затрыманнем мужчына кажа, што зрабіў пост, дзе прапанаваў зніжку тым, хто прытрымліваецца «БЧБ-поглядаў».

Жыхар Ваўкавыска зарэгістраваўся ў плане «Перамога», але перадумаў. Яго ўсё роўна затрымалі. Пра затрыманне жыхара Ваўкавыска стала вядома 4 чэрвеня. Міліцыя затрымала яго за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у інтэрнэце.

У Гродне затрымалі воіна-інтэрнацыяналіста. У Гродне затрыманы 57-гадовы Юрый Слізевіч. Пра яго затрыманне стала вядома 31 траўня. Мужчына — воін-інтэрнацыяналіст, служыў у Афганістане.

Затрыманы дырэктар СШ № 2 Ваўкавыска Аляксандр Бацько, паведамляе Telegram-канал «Суды, задержания. Гродно и область».

Жыхара Ліды затрымалі за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў і абразу Лукашэнкі. Таксама мужчына ўступіў у план «Перамога». Лідчанін нідзе не працуе.

Палітвязня Андрэя Герасімовіча пасля двух месяцаў у ШІЗА перавялі ў ПКТ

Тэрмін Герасімовіч адбывае ў бабруйскай калоніі № 2. Адміністрацыя ўстановы ўтрымлівала палітвязня ў ШІЗА больш за 50 дзён запар. Цяпер яго перавялі ў ПКТ тэрмінам на пяць месяцаў. Акрамя гэтага, яго папярэдзілі, што могуць «накінуць» тэрмін па новай крымінальнай справе, паведамляе «Вясна».

Андрэй Герасімовіч. Фота: сацсеткі героя

Новыя «экстрэмісты»

Бужынскі Яўген Тадэвушавіч, Хлебавец Юрый Селівестравіч, Бабурчык Андрэй Мікалаевіч з Гродзенскай вобласці 2 чэрвеня папоўнілі «спіс экстрэмістаў».

Прысуд за каментары

15 траўня ў судзе Кастрычніцкага раёна Гродна вынеслі прысуд Юрыю Хлебаўцу паводле ч. 1 арт. 342 КК «Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх». Судзілі Юрыя за каментары ў чаце «Гародня 97».

Суддзя Уладзімір Пазняк прысудзіў Юрыя да 1,5 гадоў абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу. Яго адпусцілі з-пад варты ў зале суда, паведамляе Telegram-канал «Суды, задержания. Гродно и область».

Палітвязень Ігар Бузук, асуджаны на два гады калоніі агульнага рэжыму, выйшаў на волю

Пра гэта паведамляе Telegram-канал «Суды, задержания. Гродно и область».

Гродзенца асудзілі на два гады калоніі агульнага рэжыму паводле арт. 370 КК «Здзек з дзяржаўных сімвалаў» у лістападзе 2021 года. Яго абвінавацілі ў тым, што ў ліпені 2021 года на Кургане славы ён замацаваў на флагштоку па-над чырвона-зялёным сцягам бел-чырвона-белы.

Ігар Бузук. Скрын з відэа прэс-службы МУС Беларусі

Крымінальную справу Паўла Мажэйку перадалі ў суд

Палітзняволенага журналіста і культурнага менеджара абвінавацілі ў садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці - 361−4 КК «Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці», паведамляе Telegram-канал «Право имеют».

Яшчэ ў сакавіку Паўлу працягнулі тэрмін утрымання пад вартай на тры месяцы. Тады паведамлялі, што следчых дзеянняў з ім не вядуць.

25 траўня ён адзначыў у турме юбілей-45 гадоў.

Павел Мажэйка. Фота: Hrodna.life

Вікарыя парафіі Святога Архангела Міхаіла ў Навагрудку ўжо дакладна не забяруць на тэрміновую службу ў войска

Ксёндз Дзмітрый Малец 31 траўня вяртаецца ў парафію, а да гэтага ён праходзіў медыцынскае абследаванне ў бальніцы, даведаўся Katolik.life ў парафіі. Адпраўка ў войскі падчас вясновага прызыву скончылася, а 18 чэрвеня святару споўніцца 27 гадоў, калі абавязак праходжання тэрміновай службы здымаецца.

Аднак у далейшым магчыма паўтарэнне падобных сітуацый — калі годных па стане здароўя святароў прызыўнога ўзросту могуць забіраць у войска. Гэта можа стаць праблемай ва ўмовах недахопу каталіцкіх святароў у Беларусі - калі аднаму ксяндзу, асабліва ў рэгіёнах, часта даводзіцца служыць адразу ў некалькіх парафіях, лічыць выданне.

Ксёндз Дзмітрый Малец. Фота: grodnensis.by

Суды за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў

Валерыя Паруліса судзілі 1 чэрвеня ў судзе Кастрычніцкага раёна Гродна паводле арт. 19.11 ч.2 КаАП «Распаўсюд, выраб, захоўванне, перавозка інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці або прапагандуе такую дзейнасць».

Вольгу Аляксееву і Ірыну Лішык судзілі 2 чэрвеня ў судзе Дзятлаўскага раёна.

Сцяпана Якуця з Ліды асудзілі на 1,5 года калоніі

Яго судзілі паводле арт. 342 ч.1 КК «Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх», арт. 367 ч. 2 КК «Паклёп у дачыненні да Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь», арт. 368 ч. 1 КК «Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь», арт. 369 КК «Абраза прадстаўніка ўлады», паведамляе «Вясна».

Дзяніса Дземідовіча асудзілі на тры гады калоніі

Яго судзілі паводле арт 368 ч. 2 КК «Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь» і 367 ч.2 КК «Паклёп у дачыненні да Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь», паведамляе «Вясна».

Ігар Хартановіч асуджаны на тры гады калоніі

Яго судзілі паводле арт. 367, 368 КК за абразу Лукашэнкі і паклёп у дачыненні да яго, пагрозы службовым асобам у паведамленнях, паведамляе «Вясна».

Новыя палітвязні

Барыс Кучынскі, Юрый Краўчанка, Сцяпан Якуць, Дзяніс Дземідовіч, Ігар Хартановіч, Алег Болатаў, Валерый Віскірскі з Гродзенскай вобласці прызналі палітвязнямі 2 чэрвеня.

Палітвязня Уладзіміра Гундара зноў змясцілі ў карцэр

Адміністрацыя гродзенскай турмы адправіла Уладзіміра ў карцэр на 10 дзён, паведамляе «Вясна». Прычыны спагнання невядомыя. Вядома, што нядаўна палітвязень сустрэўся ў зняволенні з жонкай.

Уладзімір Гундар. Фота: «Гродзенская праўда»

Пасольства Германіі напісала ліст палітвязню Дзянісу Івашыну

Кіраўнік аддзела прэсы пасольства Крысціян Зіпман даслаў Івашыну віншаванне ў знак падтрымкі і салідарнасці ў сувязі Сусветным днём свабоды прэсы.

Ліст быў адпраўлены яшчэ 3 траўня на электронную пошту жонкі палітвязня Вольгі Івашынай. Яна адзначае, што гэта не першы падобны ліст ад нямецкай амбасады, але, верагодна, Дзяніс ніводнага з іх не атрымаў. «Гэта робіцца, каб „дэманстраваць“ палітвязьням адсутнасьць іхнай падтрымкі ў грамадзтве і тое, што ўвесь сьвет на іх ужо забыўся», — лічыць яна.

Футбалісты «Нёмана», пазбаўленыя магчымасці выступаць з-за пазіцыі, могуць вярнуцца

Камісія па разглядзе зваротаў грамадзян Беларусі, якія знаходзяцца за мяжой на чале з генпракурорам Андрэем Шведам сярод іншага пачала разглядаць і «магчымасць вяртання да прафесійнай дзейнасці асобных спартсменаў па запыце адпаведных федэрацый», паведамляе «Наша Ніва».

Гэта справа непасрэдна тычыцца перш за ўсё футбалістаў некалькіх клубаў беларускага чэмпіянату. У сярэдзіне сакавіка стала вядома, што шэраг футбалістаў БАТЭ, «Нёмана» і «Слуцка» апынуліся пазбаўленымі магчымасці выступаць за свае клубы. Паведамлялася, што ў іх, праўда, ёсць шанцы працягнуць кар’еру ў гэтых камандах далей, але для гэтага трэба прайсці «спецыяльную камісію».

Суд перанёс разгляд справы аб перадачы Соф'і Сапегі ў Расію з Масквы ў Смаленск

Суддзя Прэсненскага суда Масквы перанесла разгляд справы аб перадачы ў Расію Соф'і Сапегі на месца апошняга пражывання дзяўчыны — у Смаленск, паведамляе карэспандэнт «Медиазоны» з залы суда.

Далей справу аб перадачы Соф'і Сапегі ў Расію будзе разглядаць прамысловы раённы суд Смаленска. Калі адбудзецца наступнае пасяджэнне — пакуль невядома.

Соф’я Сапега ў Гродзенскім абласным судзе 6 траўня 2022 года. Фота: Пул 4 регион

Дазваляе ажыццяўляць фільтрацыю. У КДБ патлумачылі прычыну допытаў на мяжы

Праверкі на беларускай мяжы апошнім часам узмацніліся, да іх дадаліся і сапраўдныя допыты. Людзі, якія іх праводзяць, як правіла, не прадстаўляюцца і нічога не тлумачаць. Аказваецца, гэта фільтрацыя ад КДБ, распавялі ў ведамстве.

Што епіскап Арцемій пісаў патрыярху Кірылу перад адстаўкай

На 40-ы дзень пасля смерці архіепіскапа Арцемія (Кішчанкі) «Хрысціянская візія» апублікавала тэкст рапарта, які святар напісаў патрыярху Кірылу. У ім ён тлумачыў, за што яго хочуць зняць з пасады. Патрыярх Рускай Праваслаўнай Царквы Кірыл нічога не адказаў і санкцыянаваў адстаўку Арцемія.

Епіскап Арцемій. Крыніца: veraplus.org

Спікер Каардынацыйнай Рады: «У Беларусі тысячы актывістаў працягваюць барацьбу»

Актывісты і арганізацыі ў Беларусі працягваюць барацьбу. Аб гэтым заявіў Андрэй Ягораў, палітолаг і спікер Каардынацыйнай Рады, на сустрэчы з беларускімі актывістамі і ініцыятывамі ў Беластоку. Яе тэма — «Як захаваць беларускую ідэнтычнасць за мяжой і ў Беларусі».

Польшча ўвяла санкцыі супраць 365 чалавек, звязаных з беларускім рэжымам

Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі Польшчы 29 траўня 2023 ўвяло санкцыі супраць 365 асобаў, якія звязаныя з рэжымам Лукашэнкі. У спісе 159 дэпутатаў, 76 суддзяў, 32 прадстаўнікі мясцовай адміністрацыі, 28 сілавікоў, а таксама сем пракурораў і супрацоўнікі дзяржаўных медыя, якія займаюцца прапагандай. Hrodna.life паглядзеў, хто са звязаных з Гроднам людзей патрапіў пад польскія санкцыі.

У Гродне ліквідуюць «Асацыяцыю аматараў авіяцыі»

Пасля 30 гадоў працы ў Гродзенскім абласным судзе ліквідуюць грамадскае аб’яднанне «Асацыяцыя аматараў авіяцыі». Арганізацыя праводзіла авіяфестывалі. А Віктар Лісковіч, на той момант намеснік старшыні Гродзенскага аблвыканкама, уручаў граматы Міністэрства спорту і турызму.

У Гродна прыязджала міжнародная групоўка байкераў. Аказалася, яны звязаныя з Лукашэнкам і Кадыравым

Байкеры з клуба Iron Birds Chapter усклалі кветкі да мемарыяла Савецкім пагранічнікам у Гродне. Hrodna.life даведаўся, што за байкеры прыязджалі 28 траўня ў Гродна. У Дзень пагранічніка 70 байкераў з Беларусі і Расіі (Масква і Санкт-Пецярбург) прыехалі ў Гродна. Яны наведалі заставу імя Усава, а таксама помнік памежнікам у Гродне.

Байкеры з клуба Iron Birds Chapter у Гродне. Крыніца: belta.by

Новым старшынёй гарвыканкама стаў былы міністр ЖКГ

Аляксандр Лукашэнка 30 траўня 2023 года прызначыў новага старшыню Гродзенскага гарвыканкама. Ім стаў былы міністр жыллёва-камунальнай гаспадаркі Андрэй Хмель. Папярэдні кіраўнік горада Мечыслаў Гой займаў пасаду амаль 9 гадоў - са жніўня 2014 года.

Андрэй Хмель. Крыніца: belta.by

Украінскія перавозчыкі адмаўляюцца вазіць беларусаў: нават па тэрыторыі іншых краін

Некаторыя ўкраінскія перавозчыкі адмаўляюцца абслугоўваць людзей з беларускім пашпартам. З гэтым у Польшчы сутыкнулася гродзенка, якая спрабавала трапіць ва Украіну са спецыяльным запрашэннем. Пры гэтым на сайце ніякіх абмежаванняў не было пазначана. Пашпарт пры пакупцы квітка не запытвалі.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Загадчыцу інтэрната ў Гродне аштрафавалі за нямытыя пліты

Загадчыца аднаго з інтэрнатаў у Гродне не ўсачыла за тым, каб паддоны электраплітаў на кухні…

7 мая 2024

Колькасць пасажыраў зменшылася на 99%, страты больш за 8,5 млн. Што зараз з гродзенскім аэрапортам у Абухаве?

За чатыры гады колькасць пасажыраў гродзенскага аэрапорта знізілася за 99% – з 10 000 да…

7 мая 2024

Магічны відэарэгістратар. Збітаму ДАІшнікамі рабочаму не паверыў мясцовы суд — але ў яго ёсць шанец іх пакараць

Рабочага Белспажыўтаварыства збілі двое ДАІшнікаў - у іх аўтамабілі і кабінеце РАУС. Пра гэта ён…

7 мая 2024

«Вольнае валоданне літоўскай, англійскай, польскай, нямецкай». ТОП-5 самых аплочваемых вакансій Гродзенскай вобласці

У пяцёрцы самых прыбытковых вакансій – дырэктар, кіраўнікі зменаў і аддзелаў, а таксама маркетолаг. Hrodna.life…

7 мая 2024

На «Гродна Азот» забароняць карыстацца смартфонамі і выходзіць у інтэрнэт

На «Гродна Азот» і прадпрыемствах, у якіх ён выступае заснавальнікам, супрацоўнікам забароняць карыстацца смартфонамі і…

6 мая 2024

Вайскоўцы кампенсавалі шкоду пацярпеламу гродзенцу — а цяпер забіраюць грошы ў вінаватых

Двух адказчыкаў прызналі вінаватымі ў нядбалым стаўленні да службы, якое прывяло да цяжкіх цялесных пашкоджанняў…

6 мая 2024