Навіны

Гродзенскі шклозавод атрымае 6 млн рублёў - усё пойдзе на працэнты па крэдыце

ААТ «Гродзенскі шклозавод» атрымае 6 млн рублёў (больш за $ 2 млн) з інавацыйнага фонду Гродзенскага аблвыканкама. Усе яны сыдуць на пагашэнне крэдыту па будаўніцтве прадпрыемства па вытворчасці шкляных бутэлек у свабоднай эканамічнай зоне «Гроднаінвест» у Аульсе.

Грошы выдзеляць згодна з пастановай Савета Міністраў № 367 ад 3 чэрвеня 2023 года. Па ўмовах, іх можна выдаткаваць толькі на выплату (пакрыццё) працэнтаў па крэдыце. Яго выдаў «Банк развіцця Рэспублікі Беларусь» на інвестпраект па будаўніцтве вытворчасці шкляной тары з выкарыстаннем інавацыйных энергаэфектыўных і рэсурсазберагальных тэхналогій.

Вытворчасць пачалі будаваць вясной 2021 года. Генпадрадчыкам выступіў ААТ"Гроднапрамбуд". Работы збіраліся завяршыць да кастрычніка 2022 года. У жніўні 2022 года будоўля перажыла пажар. Яго тушылі пяць цыстэрнаў МНС. У канцы 2022 года тэрмін будаўніцтва новага завода працягнулі да 30 чэрвеня 2023 года ўключна. У студзені 2023 года стала вядома, што ў рамках адладкі абсталявання і прамысловых выпрабаванняў прайшло распальванне шклаварнай печы.

Печ новай вытворчасці зможа вырабляць 220 тон шкла на суткі. На новым заводзе збіраюцца вырабляць больш за 240 мільёнаў піўных бутэлек на год. На вытворчасці будзе выкарыстоўвацца новая для Беларусі тэхналогія трохкропельнага рэжыму працы і тэхналогія вырабу палегчанай тары спосабам NNPB. Запусціць вытворчасць плануюць у другой палове 2023 года.

Завод у Аульсе вырашылі будаваць для задавальнення попыту на шкляную тару і ўпакоўку як альтэрнатыву пластыку. Цяперашняе прадпрыемства ААТ «Гродзенскі шклозавод» знаходзіцца ў цэнтры горада і не можа нарошчваць вытворчыя магутнасці.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024