Навіны

У Гродне ліквідуюць «Асацыяцыю аматараў авіяцыі»

Пасля 30 гадоў працы ў Гродзенскім абласным судзе ліквідуюць грамадскае аб’яднанне «Асацыяцыя аматараў авіяцыі». Арганізацыя праводзіла авіяфестывалі. А Віктар Лісковіч, на той момант намеснік старшыні Гродзенскага аблвыканкама, уручаў граматы Міністэрства спорту і турызму.

Пасяджэнне аб ліквідацыі пройдзе 9 чэрвеня. Ісцец — Галоўнае ўпраўленне юстыцыі Гродзенскага аблвыканкама. Суддзя — Людміла Малючок.

Арганізацыя была зарэгістраваная ў Гродне. У ёй было 34 удзельнікі. Паводле справаздачы за 2021 год, у яе было 40 000 рублёў у выглядзе грашовых сродкаў і маёмасці. Аднаму работніку плацілі заробак.

У 2021 годзе ўдзельнікі не праводзілі злёты і фестывалі, абмежавана вялі грамадскую работы. Таксама рамантавалі самалёт і распрацоўвалі канструктарскую дакументацыю. Выконвалі вучэбна-трэніровачныя палёты на самалёце «Цэсна-172» на аэрадроме «Шчучын».

На фестывалі прыляталі ўдзельнікі з усёй краіны

Аб’яднанне правяло як мінімум тры авіяцыйныя фестывалі. Спачатку яны задумваліся як сустрэча пілотаў-аднадумцаў, але перараслі ў фестываль. Удзел у іх прымалі самалёты, парапланы, мотадэльтапланы, верталёты. Іх праграмы ўключалі паказальныя палёты і фігуры вышэйшага пілатаж, скачкі рознай складанасці спартсменаў-парашутыстаў.

Чытайце таксама: Улада ліквідавала арганізацыі, якія дапамагалі уязвімым. Іх месца не зойме дзяржава і бізнес

Апошнія запісы

У Гродне пройдзе штогадовы гарадскі выпускны — будзе больш за 2,6 тыс. удзельнікаў

Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…

13 мая 2025

Mrs Globe з Гродна Лана Глумакова напісала кнігу пра «жаночы магнетызм»

Заснавальніца рэкламнага агенцтва "На ўра" і ўдзельніца конкурсаў прыгажосці Лана Глумакова выпускае кнігу "Жаночы Магнетызм…

13 мая 2025

Квізы, дэгустацыі і касцюміраваныя экскурсіі. Куды пайсці на Ноч музеяў 2025 у Гродне і вобласці

Ноч музеяў пройдзе ў Беларусі 17 траўня. У Гродне абяцаюць квізы і касцюміраваныя экскурсіі. У…

13 мая 2025

На Юбілейным возеры ў Гродне з’явіцца «Князь Гедымін»

Для мадэрнізацыі пляжу на Юбілейным возеры купяць абсталяванне. Там з'явяцца гульнявы комплекс "Князь Гедымін" з…

13 мая 2025

Банкруціцца гродзенская IT-кампанія, якая супрацоўнічала з фірмамі з Канады і ЗША

Гродзенская IT-кампанія "Цэнтр Прагрэсіўных Распрацовак" падала заяву аб банкруцтве. Доўг фірмы - амаль 302 тыс.…

12 мая 2025

Гатовы бізнэс: на «Куфар» прадаюць бота для запісу на польскую візу

На пляцоўцы «Куфар» з'явіліся аб'явы аб продажы гатовых ботаў, якія дапамагаюць адшукаць і заняць вольныя…

12 мая 2025