Чабурэкі ад франшызы. Фота: Instagram.com/cheburekme.belarus
Новая чабурэчная «ЧебурекМи» адкрыецца на Карла Маркса, 40, насупраць Дома сувязі. Гэта кропка ад расійскай франшызы.
У меню франшызы — чабурэкі з мармуровай ялавічынай, з курыцай па-азіяцку, са свінінай і ялавічынай, з мацарэлай і вяндлінай, з мацарэлай, з клубніцамі і бананам, з рыбай і тварожным сырам. Ёсць міні-чабурэкі, чабурэкі-пірагі, супы. Вага чабурэкаў ад 125 г — з мацарэлай да 155−165 г — з мясной начынкай.
У меню гродзенскага пункту чабурэкі з мармуровай ялавічынай будуць даражэйшыя за іншыя, але кошт усё роўна будзе дэмакратычны, піша «Вечерний Гродно» са спасылкай на ўласнікаў установы. У наяўнасці будуць таксама розныя напоі і закускі.
Ежу будуць прадаваць у аднаразовай упакоўцы, абяцаюць, што яна не будзе працякаць. Унутры ўстановы будзе 8−10 пасадачных месцаў, але асноўны фармат працы — ежа на вынас.
Зараз ідзе падрыхтоўка да адкрыцця. У тэставым рэжыме кропка запрацуе дзён праз 10, а ў адну з субот чэрвеня адкрыецца афіцыйна.
У сеткі закусачных «ЧебурекМи» працуе больш за 270 кропак у Расіі, Эстоніі, Узбекістане і Беларусі. У Беларусі да цяперашняга моманту было адкрыта тры кропкі ў Мінску, дзве ў Оршы і адна ў Светлагорску.
Чытайце таксама: У Гродне адрадзілі тую самую «Чабурэчную» — з рэцэптамі, атмасферай і на той жа вуліцы
Гіды і экскурсаводы ў Беларусі цяпер павінны ведаць асновы дзяржаўнай ідэалогіі. Такое патрабаванне з'явілася ў…
Айцец Андрэй Крот з Гродна быў у дэлегацыі беларускіх святароў, якая сустрэлася з новым пантыфікам.…
Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…
Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…
Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…
Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…