Навіны

На «Прывале» зробяць не толькі пераправу з баржай, а і сажалку для стронгі (абноўлена)

На базе адпачынку «Прывал» адначасова з пераправай праз Нёман на аснове баржы вырашылі ўладкаваць яшчэ і сажалку для гадавання стронгі. Пераправа мусіць злучыць два берагі Нёмана ў Пышках. Раней абмяркоўвалі магчымасць пабудовы там велапешаходнага моста, які мог бы быць даступны і для гараджан. Планы па развядзенні стронгі «табачка» мае ўжо два гады — нарэшце стала вядома, дзе хочуць уладкаваць сажалку.

1000 тон радужнай стронгі ў год збіраюцца вырошчваць у Гродне. Аб’ект на стадыі распрацоўкі прадпраектнай дакументацыі.

Паводле планаў, баржа даўжынёй не менш за 50 м не будзе перакрываць плынь ракі, а размесціцца ўздоўж берага з боку «Прывала» пад вуглом 45°. Пры патрэбе яна будзе паварочвацца па плыні з дапамогай электралябёдкі. У дно ракі ўмацуюць палі. На супрацьлеглым беразе (на баку Пышкоў) збудуюць пірс даўжынёй 30 м.

На баржы вырашылі ўсталяваць сонечныя панэлі - дадаткова да электразабеспячэння ад «Прывалу». Зараз уласнік «Прывала» — тытунёвая фабрыка «Нёман» — шукае распрацоўшчыка для перадпраектнай дакументацыі.

Шырыня Нёмана ў гэтым месцы 77−80 м.

Схема арганізацыі пераправы праз Нёман з дапамогай баржы. Ілюстрацыя з тэндара на icetrade.by

Пра планы ўладкаваць у гэтым месцы пераправу стала вядома ў сакавіку 2023. На новую дзяржзакупку звярнуў увагу канал Urban Hrodna.

Сажалкі для стронгі плануюць ужо два гады

Сажалку для гадавання стронгі хочуць запраектаваць у прыбярэжнай тэрыторыі базы адпачынку «Прывал». Яна будзе памерам 20 на 40 м.

Пра планы гродзенскай «табачкі» гадаваць стронгу стала вядома летам 2021 года. Для гэтага збіраліся ўладкаваць дзве каскадныя сажалкі ў жалезабетонных чашах на ўчастку памерам арыентыровачна 60 на 20 м. Перапад па вышыні мусіў скласці шэсць метраў.

На падрыхтоўку — паўгады

Кошт распрацоўкі перадпраектнай дакументацыі для пераправы і сажалкі ўзнялі да 155 тыс. рублёў (раней для праектавання толькі пераправы закладалі 120 рублёў). Іх выдаткуе са сваіх сродкаў тытунёвая фабрыка. Прапановы ад распрацоўнікаў прымаюць да 30 чэрвеня.

На падрыхтоўку да будоўлі - даследаванне, стварэнне перадпраектнай дакументацыі і справаздачы па АУНА, правядзенне грамадскіх абмеркаванняў і дзяржаўнай экалагічнай экспертызы — адводзяць шэсць месяцаў (раней закладалі тры).

Раней там абяцалі мост

У 2019 годзе ішла гаворка пра пабудову велапешаходнага моста праз Нёман паміж «Прывалам» і ўрочышчам «Пышкі». Яго хацелі зрабіць даўжынёй 190 м і шырынёй 4,75 м. Мост мусіў складацца з трох сталёвых пралётаў і чатырох апор. Пралёт над ракой мусіў быць 130 м, з дзвюма сталёвымі аркамі. Праект прайшоў дзяржэкспертызу. Мост збіраліся пачаць будаваць яшчэ летам 2020 года, але праект заглух.

Мастом маглі б карыстацца не толькі госці «Прывала», але і іншыя пешаходы і раварысты. Якія будуць умовы карыстання баржай — пакуль невядома.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Беларускіх гідаў абавязалі ведаць асновы ідэалогіі

Гіды і экскурсаводы ў Беларусі цяпер павінны ведаць асновы дзяржаўнай ідэалогіі. Такое патрабаванне з'явілася ў…

14 мая 2025

Святар з Гродна сустрэўся з новым Папам Львом XIV

Айцец Андрэй Крот з Гродна быў у дэлегацыі беларускіх святароў, якая сустрэлася з новым пантыфікам.…

14 мая 2025

На пляжы ў Ласосна ўсталявалі «празрыстую» распранальню

Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…

14 мая 2025

Гродзенку Вольгу Вялічку выключылі з Каардынацыйнай Рады. Яна даведалася пра гэта выпадкова

Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…

14 мая 2025

Беларус выратаваў бусляня і выклікаў хвалю спрэчак. Ці можна вяртаць птушанят у гняздо?

Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…

14 мая 2025

У Гродне пройдзе штогадовы гарадскі выпускны — будзе больш за 2,6 тыс. удзельнікаў

Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…

13 мая 2025