Штогадовы забег па цэнтральных вуліцах горада «Гарадзенская вандроўка» пройдзе 4 чэрвеня ўжо шосты раз. У праграме — дыстанцыі 5 км і 10 км. Месцаў на рэгістрацыю амаль не засталося. У дзень правядзення забегу ў цэнтры абмяжуюць рух.
Рэгістрацыя на забегі ўжо адкрыта на сайце 42 195.by, там жа можна азнаёміцца з рэгламентам. На момант публікацыі зарэгістравалася 491 дарослы і 100 дзяцей на дзіцячы забег. Агульны ліміт удзельнікаў на дыстанцыях 5 і 10 км складае 500 чалавек — атрымліваецца, што ён амаль дасягнуты.
Усе ўдзельнікі стартуюць на вуліцы Ажэшкі.
Траса на 5 км пройдзе па вуліцах Ажэшкі - Будзёнага — Свярдлова — Сацыялістычнай — Парыжскай камуны — Давіда Гарадзенскага — Вялікай Траецкай — Віленскай — Горкага.
Траса на 10 км пройдзе па маршруце вуліц Ажэшкі - Будзёнага — Кірава — Сацыялістычнай — Савецкай — Кастрычніцкай — Карла Маркса — Будзёнага — Свярдлова — Сацыялістычнай — Парыжскай камуны — Давіда Гарадзенскага — Вялікай Траецкай — Віленскай — Лермантава — Каложскі парк — Лермантава — Віленскай — Горкага.
Праграма
3 чэрвеня, субота
14:00−20:00 — выдача стартавых пакетаў (вул. Ажэшкі, 22, спартзала ГрДУ).
16:00, 17:00, 18:00, 19:00 — аглядныя экскурсіі па гістарычным цэнтры Гродна для ўдзельнікаў забегу.
4 чэрвеня, нядзеля
07:30−09:30 — выдача стартавых пакетаў (вул. Ажэшкі, 22, спартзала ГрДУ).
09:45 — размінка.
10:00 — старт на дыстанцыях 5 км і 10 км (вул. Ажэшкі).
11:00 — узнагароджанне пераможцаў і прызёраў на дыстанцыі 5 км.
11:20 — старт дзіцячых забегаў (стадыён «Нёман»).
11:45 — узнагароджанне пераможцаў і прызёраў на дыстанцыі 10 км.
12:00 — латарэя.
Таксама 4 чэрвеня з 10.00 да 11.30 на цэнтральных вуліцах абмяжуюць рух грамадскага транспарту і аўтамабіляў.
Умовы ўдзелу
Да ўдзелу на дыстанцыю 5 км дапускаюць усіх жадаючых ад 12 гадоў і старэй, на 10 км — ад 16 гадоў і старэй.
Вынікі спаборніцтваў фіксуюцца электроннай сістэмай хронаметражу. Іх вышлюць па SMS і апублікуюць на сайце 42 195.by.
У стартавым пакеце будуць стартавы нумар з чыпам хронаметражу, памятныя сувеніры з лагатыпам забегу і падарункі ад партнёраў забегу.
Пераможцаў будуць узнагароджваць у розных узроставых катэгорыях і ў абсалютным першынстве сярод мужчын і жанчын. Кожны, хто дабяжыць да фінішу, атрымае медаль.
Рэгістрацыйны ўзнос складзе 40−100 руб. у залежнасці ад даты рэгістрацыі і наяўнасці льгот.
Год таму ў забегу ўдзельнічалі 350, а фінішавалі 327 чалавек. Некаторыя беглі сем’ямі.
Чытайце таксама: