Навіны

У Гродне прадаюць памяшканні ў гістарычным цэнтры. Колькі каштуе нерухомасць у камяніцы XIX ст.

У Гродне з аўкцыёна паспрабуюць прадаць нежылыя памяшканні ў цэнтры горада. Аўкцыён адбудзецца 27 чэрвеня 2023 года. Hrodna.life паглядзеў, якія памяшканні і дзе прадаюць, а таксама колькі за іх хочуць.

Праспект Касманаўтаў, 31

На праспекце Касманаўтаў, 31 прадаюць ізаляванае памяшканне. Пачатковая цана — амаль 57 тыс. рублёў.

У памяшканні плошчай 45,9 кв.м ёсць ацяпленне, цэнтральны вадаправод, каналізацыя, а таксама электразабеспячэнне. Вонкавыя і ўнутраныя сцены выкладзены з цэглы. Перакрыцці з дрэва, падлога засцелена лінолеумам, а таксама пліткай. У вокнах шклопакеты, памяшканні раздзелены драўлянымі дзвярыма.

Памяшканне, якое прадаюць на праспекце Касманаўтаў, 31. Крыніца: gcn.by

Вуліца Кірава, 12

На вуліцы Кірава, 12 прадаюць ізаляванае памяшканне плошчай 39,6 кв.м. Яно размяшчаецца на другім паверсе жылога дома, які ўнесены ў спіс гісторыка-культурнай каштоўнасці.

Унутраныя і вонкавыя сцены выкладзены з цэглы. Перагародкі ў памяшканні драўляныя, а дах пакрыты металічным профілем. Падлога драўляная пакрытая лінолеумам, дзверы і вокны драўляныя, сцены атынкаваныя.

У памяшканні ёсць цэнтральнае ацяпленне, халоднае водазабеспячэнне, каналізацыя і электразабеспячэнне. Гарачая вада падаецца праз аўтаномную сістэму. Пачатковая цана — 66,7 тыс. рублёў.

Вуліца Славацкага, 8

На вуліцы Славацкага, 8−2 прадаюць нежылое памяшканне ў аднапавярховым будынку. Пачатковая цана — 14 тыс. рублёў. Плошча — 36,5 кв.м. Будынак размяшчаецца ў прыватным сектары, каля будынка ёсць тэраса плошчай 1,2 кв.м. Акрамя гэтага ёсць дрывотня — 10 кв., склеп — 8 кв.м і прыбіральня з бетонным выграбам.

Фундамент выкананы з бутабетона, бервяныя вонкавыя і ўнутраныя сцены, перагародкі з дошкі, а перакрыцці з дрэва. Дах металёвы, падлога з дошак, а вокны драўляныя. З вонку сцены абшытыя, унутры абклеены шпалерамі і пафарбаваны.

Ацяпленне пячное і цэнтральнае, ёсць вадаправод, каналізацыі, а таксама гарачае водазабеспячэнне. Таксама ёсць электразабеспячэнне і аўтаномная сітстэма газазабеспячэння.

Вуліца Ажэшкі, 8А

На вуліцы Ажэшкі, 8А прадаюць ізаляваенае памяшканне плошчай 46,6 кв.м. Яно размяшчаецца на першым паверсе двухпавярховага будынка. Пачатковая цана 97 тыс. рублёў.

Будынак з памяшканнем на продаж на вуліцы Ажэшкі, 8. Крыніца: gcn.by

Вонкавыя сцены выкладзены з цэглы, перагародкі і перакрыцці з дрэва. Падлога з ламінаваных панэляў, вокны — шклопакеты. Сцены ў памяшканні атынкаваны і пафарбаваны, дзверы драўляныя.

У памяшканні ёсць ацяпленне, вадаправод і каналізацыя. Ёсць гарачая вада і электразабеспячэнне.

Падзяліцца

Апошнія запісы

На могілках у Гродне з’явілася пліта расійскага салдата, які ваяваў супраць Украіны

Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…

23 красавіка 2025

Як будзе выглядаць стогадовы дом у стылі канструктывізму на Міцкевіча пасля перабудовы: праект

Драўляны будынак у стылі канструктывізму 1930-х на Міцкевіча, 1 у Гродне перабудуюць у трохпавярховы гатэль…

23 красавіка 2025

У Гродне можна зрабіць здымак райка вока — паслуга падабаецца парам

Макраздымак райка (рус. - радужки) вока можна зрабіць у Гродне на вул. Будзённага. Закаханым прапануюць…

23 красавіка 2025

У Беларусі распрацуюць экскурсію па храмах і могілках Воранаўшчыны

У Нацыянальным агенцтве па турызме прапануюць распрацаваць экскурсію "Па святынях Воранаўшчыны". Аўтар зможа зарабіць 2820…

23 красавіка 2025

Дом быту ў Гродне прадалі на аўкцыёне з пятай спробы

Раней Дом быту на Замкавай, 4 спрабавалі прадаць ужо чатыры разы. У час аўкцыёну, які…

22 красавіка 2025

У гродзенскіх гатэлях амаль не засталося месцаў на травеньскія святы

У Threads беларус Дзяніс выказаў здзіўленне наконт таго, што ў гасцініцах і гатэлях Гродна ўсе…

22 красавіка 2025