У Гродне з аўкцыёна паспрабуюць прадаць нежылыя памяшканні ў цэнтры горада. Аўкцыён адбудзецца 27 чэрвеня 2023 года. Hrodna.life паглядзеў, якія памяшканні і дзе прадаюць, а таксама колькі за іх хочуць.
Праспект Касманаўтаў, 31
На праспекце Касманаўтаў, 31 прадаюць ізаляванае памяшканне. Пачатковая цана — амаль 57 тыс. рублёў.
У памяшканні плошчай 45,9 кв.м ёсць ацяпленне, цэнтральны вадаправод, каналізацыя, а таксама электразабеспячэнне. Вонкавыя і ўнутраныя сцены выкладзены з цэглы. Перакрыцці з дрэва, падлога засцелена лінолеумам, а таксама пліткай. У вокнах шклопакеты, памяшканні раздзелены драўлянымі дзвярыма.
Вуліца Кірава, 12
На вуліцы Кірава, 12 прадаюць ізаляванае памяшканне плошчай 39,6 кв.м. Яно размяшчаецца на другім паверсе жылога дома, які ўнесены ў спіс гісторыка-культурнай каштоўнасці.
Унутраныя і вонкавыя сцены выкладзены з цэглы. Перагародкі ў памяшканні драўляныя, а дах пакрыты металічным профілем. Падлога драўляная пакрытая лінолеумам, дзверы і вокны драўляныя, сцены атынкаваныя.
У памяшканні ёсць цэнтральнае ацяпленне, халоднае водазабеспячэнне, каналізацыя і электразабеспячэнне. Гарачая вада падаецца праз аўтаномную сістэму. Пачатковая цана — 66,7 тыс. рублёў.
Вуліца Славацкага, 8
На вуліцы Славацкага, 8−2 прадаюць нежылое памяшканне ў аднапавярховым будынку. Пачатковая цана — 14 тыс. рублёў. Плошча — 36,5 кв.м. Будынак размяшчаецца ў прыватным сектары, каля будынка ёсць тэраса плошчай 1,2 кв.м. Акрамя гэтага ёсць дрывотня — 10 кв., склеп — 8 кв.м і прыбіральня з бетонным выграбам.
Фундамент выкананы з бутабетона, бервяныя вонкавыя і ўнутраныя сцены, перагародкі з дошкі, а перакрыцці з дрэва. Дах металёвы, падлога з дошак, а вокны драўляныя. З вонку сцены абшытыя, унутры абклеены шпалерамі і пафарбаваны.
Ацяпленне пячное і цэнтральнае, ёсць вадаправод, каналізацыі, а таксама гарачае водазабеспячэнне. Таксама ёсць электразабеспячэнне і аўтаномная сітстэма газазабеспячэння.
Вуліца Ажэшкі, 8А
На вуліцы Ажэшкі, 8А прадаюць ізаляваенае памяшканне плошчай 46,6 кв.м. Яно размяшчаецца на першым паверсе двухпавярховага будынка. Пачатковая цана 97 тыс. рублёў.
Вонкавыя сцены выкладзены з цэглы, перагародкі і перакрыцці з дрэва. Падлога з ламінаваных панэляў, вокны — шклопакеты. Сцены ў памяшканні атынкаваны і пафарбаваны, дзверы драўляныя.
У памяшканні ёсць ацяпленне, вадаправод і каналізацыя. Ёсць гарачая вада і электразабеспячэнне.