У паўднёвай частцы горада пачнуць будаваць два новыя мікрараёны. Пад іх вылучылі тэрыторыію паміж вёскай Вялікая Альшанка, вуліцай Багушэвіча і аўтадарогай на вёску Бросты, паведаміў “Вячэрні Гродна” са спасылкай на Упраўленне капітальнага будаўніцтва Гродзенскага гарвыканкама.

Новыя раёны назавуць “Паўднёвы-8” і “Паўднёвы-10”. Пачаць будаўніцтва плануюць у 2025 годзе.
На поўдні Гродна будуць будаваць яшчэ
Мікрараён “Паўднёвы-1” каля Альшанкі плануюць пачаць будаваць пасля 2028 года. У ім разлічваюць пасяліць больш за 22 тыс. чалавек. У новым мікрараёне пабудуюць тры школы, чатыры дзіцячыя садкі, паліклніку, забаўляльны цэнтр з кінатэатрам, гасцініцу і аздараўленчы комплекс з басейнам.
Чытайце таксама: Тры школы, паліклініка і кінатэатр. У Гродне з’явіцца новы мікрараён на 22 тысячы чалавек


