Ксяндза з Навагрудка, які першым з беларускіх святароў павінен быў ісці ў войска, ад яго яшчэ не вызвалілі. Зараз Дмітрый Малец праходзіць абследаванне ў кардыядыспансеры ў Гродне. Ці будуць цяпер беларускія святары служыць у войску, і што яшчэ змянілася ў 2023 годзе для прызыўнікоў?
«Сёння мяне ў войска не забралі, але фінішу ў гэтай гісторыі яшчэ няма. Падчас апошняй камісіі [медыцынскай] у Гродне я паскардзіўся на здароўе, на ціск. У ваенкамаце ведалі, што ў мяне ёсць пытанні са здароўем. Мяне накіравалі на абследаванне», — расказаў ксёндз Дмітрый для Sputnik.
Зараз ён не ўпэўнены, прыдатны ці не для тэрміновай службы.
Калі дыягназ, выстаўлены лекарамі пакажа, што Малец прыдатны, і яго выпішуць з лякарні да 30 траўня, яго могуць забраць у войска. Калі ж абследаванне зойме больш часу, і да канца траўня дыягназ паставіць не паспеюць, яго ўжо не прызавуць. Час весновага прызыву скончыцца, а 18 чэрвеня яму ўжо споўніцца 27 гадоў, патлумачыў ксёндз.
Сам ён спадзяецца вярнуцца ў касцёл. «Мы ўсе спадзяемся на лепшае. Мы і так служым Госпаду Богу, і тэрміновая служба не абавязковая для выратавання нашых душ», — лічыць Дзмітрый Малец.
Сёлета сярод каталіцкіх святароў прызыўнога ўзросту ў Беларусі прызналі прыдатным да войска толькі Мальца. Яшчэ некалькі святароў, маладзейшых за яго, не прайшлі па стане здароўя. У мінулыя гады ён атрымліваў позвы і праходзіў медкамісіі, але атрымліваў адтэрміноўку ад прызыву па ўказе Лукашэнкі. У гэтым годзе такога ўказу не было.
Дзмітрый Малец — вікарый парафіі Святога Архангела Міхаіла ў Навагрудку, таксама абслугоўвае вернікаў з вёскі Любча. 22 траўня стала вядома, што яго прызвалі на тэрміновую службу ў транспартныя войскі. У ваенкамат ён прыехаў у сутане.
Праваслаўных святароў цяпер будуць прызываць у войска, паведаміў канал «Хрысціянская візія» са спасылкай на ліст, разасланы ў епархіі БПЦ. У ім згадваюць рашэнне Лукашэнкі аб прызыве ў войска святароў і выпускнікоў семінарый 2023 года. Мітрапаліт Веніямін распарадзіўся ў кожнай епархіі прадугледзець замену для святароў, якія падлягаюць прызыву.
Раней праваслаўным і каталіцкім святарам у Беларусі давалі адтэрміноўку, і на практыцы служыць у войска яны не ішлі. Служба ў войску лічыцца для іх несумяшчальнай са служэннем.
У 2023 годзе змянілі закон Аб вайсковым абавязку і вайсковай службе. Вучоба за мяжой больш не з’яўляецца падставай для адтэрміноўкі, калі толькі на момант уступлення закона ў сілу студэнт не навучаецца вочна і не паступіў у гэтую ўстанову да 18 гадоў. Выключэнне будзе для навучэнцаў па накіраванні рэспубліканскіх органаў дзяржкіравання ў рамках рэалізацыі дзяржаўных праграм.
Зняцца з воінскага ўліку могуць тыя, хто аформіў выезд для пастаяннага пражывання за мяжой.
Калі ў сям'і прызыву падлягаюць некалькі чалавек, якія маюць права на адтэрміноўку, яе дадуць аднаму з іх па хадайніцтве членаў сям'і ці сваякоў.
Каб залічыцца ў запас пасля службы ў сілавых ведамствах (але без тэрміновай службы), трэба адпрацаваць там пяць гадоў (раней было два). Выключэнні - выпускнікі ВНУ МУС і МНС.
Чытайце таксама: «Любая дзедаўшчына скончылася б трагедыяй». Як гродзенцы «касілі» ад войска
UPD 31 траўня. Ксендз Дзмітрый Малец 31 траўня вяртаецца ў парафію, а дагэтуль ён праходзіў медыцынскае абследванне ў шпіталі, даведаўся Katolik.life у парафіі. Адпраўка ў войскі падчас вясенняга прызыву скончылася, а 18 чэрвеня святару споўніцца 27 гадоў, калі абавязак праходжання тэрміновай службы здымаецца.
Аднак у далейшым магчыма паўтарэнне падобных сітуацый — калі годных па стане здароўя святароў прызыўнога ўзросту могуць забіраць у войска. Гэта можа стаць праблемай ва ўмовах недахопу каталіцкіх святароў у Беларусі - калі аднаму ксяндзу, асабліва ў рэгіёнах, часта даводзіцца служыць адразу ў некалькіх парафіях.
Новы сувенір у выглядзе "раскладанкі" са знакавымі аб'ектамі Гродна ствараюць улады. Яго выканаюць у выглядзе…
Некалькі сотняў Дзядоў Марозаў, Снягурак, сабачак, вавёрачак і разнастайных іншых персанажаў 20 снежня прайшлі ад…
Трохпакаёвая кватэра знаходзіцца на вуліцы Савецкіх Пагранічнікаў. Сцены ў ёй абвешаныя рэпрадукцыямі, дзвярныя праёмы выкананы…
Спецыяльнае праграмнае забеспячэнне для сачэння за актыўнасцю ў камп'ютарах закупляе Гродзенскае агенцтва па дзяржаўнай рэгістрацыі…
У Гродне рэканструююць тэрыторыю, прылеглую да вадаёма па вул. Рэпіна. Там жа ўладкуюць дзіцячую інклюзіўную…
У Гродне адкрылася выстава, прысвечаная мясцоваму ўраджэнцу мастаку Льву Баксту. Экспазіцыю размясцілі ў харальнай сінагозе,…