Вялікая Бераставіца. Фота: sb.by
Рэспубліканскі агляд санітарнага стану і добраўпарадкавання населеных пунктаў за 2022 год прайшоў у Беларусі. Сярод пераможцаў няма ніводнага горада ці мястэчка з Гродзенскай вобласці. У адну з намінацый патрапіла Вялікая Бераставіца, але не з самым лепшым вынікам.
Гарады размеркавалі па пяці катэгорыях. На першым месцы Брэст, які атрымаў 305 балаў. Горад атрымае ўзнагароду — 8 тыс. базавых велічынь (296 тыс. рублёў). У другой катэгоры — Мазыр (233 бала) і Бабруйск (231 бал). Яны атрымаюць па 3 тыс. базавых велічынь (111 тыс. рублёў).
Вялікую Бераставіцу і яшчэ 10 гарадоў адзначылі за павышэнне ўзроўню добраўпарадкавання тэрыторый. Сярод 11 гарадоў Бераставіца на восьмым месцы (212 балаў). На першым — Бяроза (230 балаў), на апошнім аграгарадок Туголіца (151 бал) у Бабруйскім раёне.
Агляд праводзяць штогод. У ім прымаюць удзел усе населеныя пункты Беларусі. Асноўныя паказальнікі: вуліцы і іх пакрыццё, асвятленне, колькасць грамадскіх прыбіральняў, стан фасадаў будынкаў, колькасць зачыненых пад’ездаў з выкарыстаннем кодавых і дамафонных сістэм, колькасць адрамантаваных пад’ездаў у дамах.
З 2018 года «Цэнтр новых ідэй» складае рэйтынг беларускіх гарадоў. Эксперты ацэньваюць такія паказчыкі: дэмаграфічная ўстойліваць, стан эканомікі, якасць жыцця і грамадска-палітычныя практыкі. У гэтым рэйтынгу Гродна стабільна займае другое месца сярод найлепшых для жыцця беларускіх гарадоў, разам з ім у першай тройцы Мінск і Брэст. Аднак у рэйтынгу за 2022 год Гродна адначасова апынуўся антылідарам па рэпрэсіях.
Гіды і экскурсаводы ў Беларусі цяпер павінны ведаць асновы дзяржаўнай ідэалогіі. Такое патрабаванне з'явілася ў…
Айцец Андрэй Крот з Гродна быў у дэлегацыі беларускіх святароў, якая сустрэлася з новым пантыфікам.…
Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…
Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…
Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…
Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…