Праект рэстарана на кальцы Горкага-БЛК. Крыніца: Telegram-канал Urban Hrodna
На скрыжыванні вуліцы Горкага і бульвара Ленінскага камсамола плануюць пабудаваць рэстаран для студэнтаў. Ён будзе двухпавярховы, а яго плошча складзе 1,4 тыс. кв. м. Праект прэзентавалі 22 траўня 2023 года ва ўпраўленні будаўніцтва, архітэктуры і горадабудаўніцтва Гродзенскага гарвыканкама.
Будучы рэстаран будзе размяшчацца побач з крамай «Фіялка». У ім плануюць размясціць чатыры абедзеныя залы на 40−45 месцаў кожная: дзве на першым паверсе і дзве на другім. Таксама на другім паверсе будуць выхады на тры летнія тэрасы: адна будзе выходізць на БЛК, другая на Горкага, трэцяя — у двор, дзе інвестар павінен пабудаваць дзіцячую пляцоўку. Яе памеры — 15 на 30 м. Там плануюць стварыць неабходную інфраструктуру: горкі, арэлі, сценкі і бяспечнае пакрыццё.
На другім паверсе плануецца стварыць нешта падобнае да фудкорта, дзе будуць прадстаўлены ўстановы з рознымі тыпамі кухні.
Забудоўшчык — гродзенская кампанія «ВТБКОМ» — лічыць, што асноўнымі гасцямі наведнікамі рэстарана стануць студэнты. У ваколіцы знаходзіцца некалькі студэнцкіх інтэрнатаў і медуніверсітэт.
Чытайце таксама: Замест спрэчнага шматпавярховіка на кальцы Горкага-БЛК запланавалі рэстаран
Калі праект без затрымак пройдзе экспертызы і ўзгадненні, то рэстаран пачнуць будаваць ужо ў канцы 2023 года. Пабудаваць установу плануюць за 12 месяцаў.
У ліпені 2022 года ўчастак побач з крамай «Фіялка» выкупіла гродзенская кампанія «ВТБКОМ». Гэта кампанія валодае гандлёвым цэнтрам на праспекце Касманаўтаў, 11. Зараз там размяшчаецца Burger King, «Додо Пицца», а таксама шэраг крамаў.
Гродзенцы не ацанілі новыя канструкцыі для кветак на Савецкай. У красавіку на пешаходнай вуліцы ўсталявалі…
Тры злачынствы за "экстрэмізм" распачалі супраць падлеткаў у Гродзенскай вобласці ў 2024 годзе. У тым…
«Такіх месцаў і ў свеце не так многа, а ў Беларусі нічога падобнага проста няма», —…
Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…
Драўляны будынак у стылі канструктывізму 1930-х на Міцкевіча, 1 у Гродне перабудуюць у трохпавярховы гатэль…
Макраздымак райка (рус. - радужки) вока можна зрабіць у Гродне на вул. Будзённага. Закаханым прапануюць…