На вуліцы Гараднічанскай, 23А ў Гродне плануюць пабудаваць будынак грамадскага прызначэння. Участак паспрабуюць прадаць з аўкцыёна. Пачатковая цана — больш за 20 тыс. рублёў (€ 6,3 тыс.). Інфармацыю апублікавалі на сайце Гродзенскага цэнтра нерухомасці.

Гаранднічанская
Участак на продаж на вуліцы Гараднічанская, 23А. Крыніца: gcn.by

Плошча ўчастка — 0,0723 га. Паводле ўмоваў таргоў, новы будынак не можа быць вышэйшы за даха трохпавярховага будынка на Урыцкага, 19. Гэта будынак па іншым баку вуліцы, які прадалі з аўкцыёну летась.

Дата аўкцыёна пакуль невядомая.

Раней гарадскія ўлады планавалі прадаць пад забудову суседні ўчастак каля дома на Урыцкага, 14. Аўкцыён адбыўся 14 сакавіка 2023 года, участак купіў гродзенскі мэблевы холдынг. Там таксама мае з’явіцца будынак грамадскага прызначэння.

Будынак побач — добры прыклад рэстаўрацыі

Побач з участкам размяшчаецца будынак па адрасе Гараднічанская, 23. Дом 1890 года пабудовы адрэканструявалі і здалі ў эксплуатацыю ў 2020 годзе. Зараз памяшканні будынка здаюць у арэнду, таксама там адбываюцца выставы гродзенскіх мастакоў.

Чытайце таксама: Электродома, офисные центры, пляжи, спорткомплекс. Что построят или начнут строить в Гродно в 2023