Фатограф з Гродна трапіў на “Шоу Воли” з вядоўцам Паўлам Воляй. Там ён прапанаваў завесці дзяцей спявачцы Вользе Бузавай. Праўда, іх разлучыў комік Ілля Собалеў. Фрагмент перадачы размясціў у Instagram сам фатограф.

“Хто гатовы нарадзіць з Бузавай?”- спытаў на шоў Павел Воля. На прапанову адгукнуўся гродзенскі фатограф Ян Хведчын. Яго запрасілі на сцэну да вядучага і Вольгі Бузавай.

“Стой, ты, з малочнымі сіськамі”, – звярнуўся да фатографа Павел Воля. “Ну так, табе трэба схуднець”, – пагадзілася спявачка.

– Вольга, давай завядзем дзяцей! Я заўсёды марыў пра гэта! Прама сёння! На гэтай праграме!

– Прама тут, прама зараз! – працягнуў Павел Воля.

– Так, а Павел Воля будзе трымаць свечку.

Вольга Бузава, відаць, збянтэжылася, зала смяялася. Воля параіў Яну для пачатку павітацца, прадставіцца і стаць тварам да людзей у зале. Той заўважыў Іллю Собалева, з якім ён раней фатаграфаваўся ля ліфта. Воля выказаў здагадку, што Ян “перакінуўся” да Собалева, а той адказаў згодай на прапанову Хведчына пра дзяцей. Пасля гэтага Воля параіў Яну сысці са сцэны, адзначыўшы, што спроба была залічаная. Павел удакладніў у Вольгі, ці мог бы Хведчын заваяваць яе сэрца. Яна адказала, што не ведае, бо «каханне не паддаецца тлумачэнню».

Ян Хведчын – гродзенскі фотакарэспандэнт, працаваў у газетах «Перспектыва» і «Гродзенская праўда». Займаецца вясельнай фатаграфіяй. У сакавіку 2023 года Ян Хведчын прыняў удзел у расійскім шоу «Сердце за любовь» на тэлеканале «СТС Love». Там ён спрабаваў здзівіць расійскіх дзяўчат бульбай.

Вользе Бузовай 37 гадоў. Стала вядомая пасля ўдзелу ў расійскім рэаліці-шоў “Дом-2”. Мае 23 мільёны падпісчыкаў у Instagram. Займаецца музыкай. Падтрымлівае ўварванне Расиі ва Украіну.

У “Шоу Воли” Павел разам з запрошанымі гасцямі падводзіць вынікі тыдня і “робіць гэта ў сваёй фірмовай гумарыстычнай манеры ў лепшых традыцыях ТНТ”.