Падчас вобшуку пры затрыманні журналіста Дзяніса Івашына сілавікі вынялі кнігі. Паводле рашэння суда 25 кніг вырашылі знішчыць. Сярод іх – вайсковы слоўнік, кнігі аб прапагандзе і таталітарызме.  

“Падчас ператрусу ў нашай кватэры 12 сакавіка 2021 года супрацоўнікі УКГБ па Гарадзенскай вобласьці між іншага надта цікавіліся нашай сямейнай бібліятэкай. А некаторыя асобнікі ім так “спадабаліся”, што яны іх вырашылі “забраць” сабе для прачытаньня. Памкненьне пахвальнае, але ж каб хоць павярнулі потым уладальнікам пазычанае. Дзе там! “Вывучылі” і рукамі людзей у чорнай мантыі пастанавілі зьнішчыць. 21 стагодзьдзе, цэнтар Эўропы, чаму б не пачаць паліць кніжкі!”, – напісала жонка палітвязня Вольга Івашына.  

Вольга прывяла спіс кніг:

  • “З невичерпного джерела”, 
  • “Абэцэда”, 
  • “Беларускі нацыяналізм”, 
  • “Чаму беларус абавязаны быць нацыяналістам”, 
  • “Вайсковы слоўнік”, 
  • “108 дзён і начэй у засьценках КДБ”, 
  • “О сектантах”, 
  • “Таталітарызм”,
  • “Прапаганда”, 
  • “Хрышчэньне нацыі”, 
  • “Беларусь за 10 падарожжаў”, 
  • “Светапоглядныя асновы дэмакратычнага руху”, 
  • “Антыбальшавіцкія паўстаньні і партызанская барацьба на Беларусі”, 
  • “З невичерпного джерела”, 
  • “Гібридная война”, 
  • “Крим за завісою”, 
  • “Хроника гибридной войны”, 
  • “Смисли і війни”, 
  • “Росія: ідентичность агресора”, 
  • “Вторжение в Украину”, 
  • “Донбасс в огне”, 
  • “ОУН і УПА в боротьбі за Українську Державу”, 
  • “Міжнародний центр протидіі Російській пропаганді”, 
  • “Тенденціі у світі”, 
  • “Індекс війни”.

Дзяніс Івашын — журналіст-расследавальнік з Гродна, прызнаны палітвязнем. Асуджаны на 13 гадоў 1 месяц калоніі ўзмоцненага рэжыму са штрафам у 150 базавых велічынь (4800 рублёў) па ч.1 арт. 356 «Здрада дзяржаве» і ч. 1 арт. 179 КК «Незаконныя збіранне альбо распаўсюд інфармацыі аб прыватным жыцці». Адбывае пакаранне ў ПК-15. Неаднаразова трапляў там у ШІЗА. Яго сваякам паступалі пагрозы.  

Чытайце таксама: Забароненыя кнігі ў Беларусі: экстрэмізм, «няправільная» любоў і «небяспечная» гісторыя