16 траўня ў Гродне было затрымана каля дзясятка чалавек, паведамляе MAYDAY TEAM. Затрыманых даставілі ў Ленінскі РАУС Гродна. Працэсам займаліся супрацоўнікі крымінальнага вышуку. Інфармацыя патрабуе пацверджання.

Прычынай затрымання маглі стаць падпіскі на “экстрэмісцкія акаўнты”. У райаддзеле ў людзей забралі тэлефоны, а таксама правялі «асабісты дагляд» — жанчынам і дзяўчатам давялося распранацца на вачах у мужчын і прысядаць. Ці выйшлі затрыманыя на волю да гэтага моманту – невядома.

Верагодна, адна з затрыманых – начальніца аднаго з аддзелаў “Прыёрбанка”, аб затрыманні якой стала вядома 16 траўня. На мінулым тыдні сілавікі паведамілі пра затрыманне шасцярых гродзенцаў. Сярод іх – намесніца гендырэктара крамы «ГЕММА».