Ілюстрацыйнае фота news.ykt.ru
Работы па акарыцыднай апрацоўцы ў зонах адпачынку Гродна будуць праводзіць з 1 чэрвеня па 30 верасня. Усяго апрацуюць 81 гектар. Знішчаць насякомых будуць метадам абкурвання (фумігацыі).
Дзе правядуць апрацоўку:
Пакуль Гродзенская гарадская жыллёва-камунальная гаспадарка праводзіць запыт цэнавых прапаноў. Апрацоўка будзе каштаваць 25 952 рублі з гарадскога бюджэту.
За 4 месяцы 2023 года да лекараў з прысмоктваннем кляшчоў звярнулася ў тры разы больш людзей, чым за аналагічны перыяд 2022 года.
Кляшчы ў Беларусі могуць быць заражаныя дзевяццю ўзбуджальнікамі інфекцыйных захворванняў. Штогод медыкі рэгіструюць два асноўных захворвання: Лайм-барэліёз і клешчавы энцэфаліт.
«Па дадзеных статыстыкі, за 2022 год у нас адбыўся рост клешчавых інфекцый у 2,1 разы па клешчавому энцэфаліту і 2,4 па Лайм-барэліёзу і гэта нас насцярожвае. Што тычыцца бягучага сезона — захворванне знаходзіцца ў межах лічбаў аналагічнага перыяду мінулага года. На дадзены момант зарэгістравана два выпадкі клешчавога энцэфаліту і больш за 200 выпадкаў Лайм-барэліёзу, але ў гэтых выпадках само заражэнне адбылося яшчэ ў мінулым годзе», — распавяла на прэс-канферэнцыі энтамолаг Рэспубліканскага цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Святлана Яшкова.
Ад клешчавога энцэфаліту можна прышчапіцца. У Беларусі для платнай вакцынацыі даступныя вакцыны «Энцэвір, «Клеш-Э-Вак» (Расія), «ЦікаВак» і «ЦікаВак Джуніёр» (Бельгія). Вакцынацыя дзяцей магчымая з года.
Для выпрацоўкі імунітэту вакцына ўводзіцца двойчы з інтэрвалам 1−7 месяцаў. Вакцынацыю можна праводзіць на працягу ўсяго года, але не пазней, чым за два тыдні да наведвання «прыроднага ачага». Ёсць і экстранныя схемы вакцынацыі, калі інтэрвал паміж прышчэпкамі складае ўсяго два тыдні. Гэты варыянт пасуе тым, хто спазніўся зрабіць прышчэпкі своечасова.
Прышчапіцца ад клешчавога энцэфаліту можна ў паліклініцы па месцы жыхарства ў прышчэпачным кабінеце. Пра гэта трэба паведаміць ўчастковаму лекару, які ўключыць пацыента ў ліст чакання.
UPD 13 чэрвеня. Тэрміны апрацоўкі зрушыліся на 26 чэрвеня. Папярэдні аўкцыён не адбыўся — улады абвясцілі новы. Сума выдзелена тая ж — 25 952 рублёў.
З пачатку года па медыцынскую дапамогу з-за прысмоктвання кляшчоў звярнуліся ўжо 497 чалавек.
Гіды і экскурсаводы ў Беларусі цяпер павінны ведаць асновы дзяржаўнай ідэалогіі. Такое патрабаванне з'явілася ў…
Айцец Андрэй Крот з Гродна быў у дэлегацыі беларускіх святароў, якая сустрэлася з новым пантыфікам.…
Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…
Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…
Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…
Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…