У прыбярэжнай паласе Нёмана на тэрыторыі базы адпачынку «Прывал» узвядуць кэмпінгі. Пакуль праект на этапе перадпраектных і праектна-вышукальных работ. Архітэктурна-планіровачную канцэпцыю яшчэ трэба будзе распрацаваць.

Закупку праводзіць Гродзенская тытунёвая фабрыка «Нёман», якой належыць «Прывал». Перадпраектныя работы завершаць да кастрычніка 2023 года.

Запланавана будаўніцтва памяшканняў часовага знаходжання на базе марскіх кантэйнераў. На дахах размесцяць сонечныя панэлі. Паміж гасцявымі дамамі і лазняй з’явіцца жывая загарадзь на базе металічнай сеткі. Прадугледжана добраўпарадкаванне і азеляненне тэрыторыі.

Колькі выдаткуе тытунёвая фабрыка на працы, у закупцы не сказана.

Чытайце таксама: Каля «Прывала» вырашылі зрабіць пераправу праз Нёман на базе баржы. Раней планавалі мост