Служба дастаўкі ежы «Ла-Ла Ланч» 26 ліпеня абвясціла аб вяртанні. У пачатку года служба ўзяла паўзу, а яе стваральнікі адкрылі «PUNK ROLL». Цяпер у «Ла-Ла Ланч» новыя ўладальнікі, але канцэпцыя засталася старой.

Пакуль «Ла-Ла Ланч» працуе ў тэставым рэжыме. У іх можна замовіць суп, гарачае, салату. Таксама можна сабраць свой сэт. Самы дарагі сэт — 10 рублёў. У наяўнасць ёсць і веганскія стравы. Пры самавывазе — зніжка 20%. Больш падрабязна — у іх акаунце.