На палітвязня з Гродна з гемафіліяй завялі новую крымінальную справу. «Рэйкаваму партызану» Дзмітрыю Медвецкаму паменшылі тэрмін. Галоўны трэнер ФК «Нёман» заступіўся за рэпрэсаваных спартсменаў. Рэдакцыя Hrodna.life вывучыла, што адбылося ў вобласці c 8 па 14 траўня.
Суд паводле арт.391 КК «Абраза суддзі або народнага засядацеля» пачнецца 10 траўня ў судзе Ваўкавыскага раёна. Суддзя — Мікалай Талашка.
Лазар — кіроўца ў прыватнай фірме, бацька шасцярых дзяцей, з якіх тры — непаўнагадовыя. Дзмітрыя Лазара ўжо асудзілі ў судзе Маладзечанскага раёна за абразу суддзі, прадстаўніка ўлады і Лукашэнкі паводле арт.369, 391, 368 КК на 2,5 гады калоніі.
Ён крыху хварэў, але трымаецца мужна. Таксама вядома, што палітвязень Анджэй Пачобут дапускаў, што яго могуць расстраляць, распавёў «Нашай Ніве» распавёў былы зняволены, які перасякаўся з ім у гродзенскай турме.
«Пачобут быў у стойкім стане духу, — кажа вязень. Ціск на яго быў вялікі. У прыватнасці, ён дапускаў, што яму прысудзяць вышэйшую меру пакарання».
Зняволены не ведае, гэта было дапушчэнне Пачобута або гэтым зняволенага палохалі. Анджэй Пачобут таксама дапускаў, што палітвязняў могуць расстраляць у выпадку ўступлення Беларусі ў вайну.
У катавальных умовах у турме трымалі людзей з «групы Аўтуховіча».
Суд па арт.19.11 ч. 2 КаАП «Распаўсюд, выраб, захоўванне, перавозка інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці або прапагандуе такую дзейнасць» на мінулым тыдні судзілі:
З 9 траўня польскія перавозчыкі пачалі блакаваць рух фур праз адзіны грузавы памежны пераход «Корашчын-Казловічы». Пратэстоўцы прапускалі па адным грузавіку ў гадзіну, а транспарт з жывёламі і грузамі, якія хутка псуюцца, — без затрымак, паведамляе БелТА.
Польскія ўлады 13 траўня прынялі пастанову спыніць блакаду, піша «Зеркало» са спасылкай на беларускі мытны камітэт і польскія СМІ.
«Ну вось і стварыў сам сабе выхад з зоны камфорту і інфанагодаў - скатаўся адпачыць на лецішчы на 10 содняў. Адляжаўся, памарыў аб мінулым і будучым, ад тым, як хутка ўжо вызваленне, адпачыў» — напісаў хлопец у лісце.
У ШІЗА Андрэй прачытаў кнігу Францішка Аляхновіча «У кіпцюрах ГПУ». Яго суседам быў пажылы чалавек з відавочнымі, на думку Андрэя, расстройствам асобы. Ён забруджваў прастору, храпеў і крычаў.
Ён цалкам адбыў пакаранне тэрмінам у два гады калоніі агульнага рэжыму, паведамляе Telegram-канал «Задержания, суды в Лиде».
Уладзімір Сяргеевіч Сокал — жыхар Наваельні (Дзятлаўскі раён), асуджаны па крымінальнай справе па арт. 364 і 369 КК (пагроза гвалтам супрацоўніку міліцыі і яго публічная абраза)
Паводле матэрыялаў справы, Сокал у жніўні 2020 года ў адным з Telegram-чатаў апублікаваў абразлівыя паведамленні ў адрас супрацоўніка АУС з пагрозамі ўжыць да яго гвалт. Мужчыну ўзялі пад варту ў зале суда пасля абвяшчэння прысуду 3 чэрвеня 2021 года.
Сярод іх — удзельнікі аўтапрабегу «Агонь памяці» з Расіі. Літары Z і V сталі сімваламі расійскай агрэсіі ва Украіне. У Мінабароны Расеі распавялі, што сімвал Z расшыфроўваецца як «За перамогу», а літара V пазначае «Сіла ў праўдзе» і «задача будзе выкананая».
Верагодна, гэта значыць, што суд вырашыў узмацніць яму пакаранне і ён рыхтуецца да пераводу ў калонію.
5 траўня ў судзе Мазырскага раёна прайшло пасяджэнне аб замене абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу, паведамляе Telegram-канал «Право имеют».
«Добры дзень, сябры, землякі!!! …на шостым месяцы амністыі да мяне ўсёж такі прымянілі гэтую амністыю — адзінаму з двух з паловай дзесятка палітычных на гомельскай хіміі…((((((((…Шчыра дзякую ўсім, хто пісаў лісты, падтрымліваў мяне!!!», — напісаў ён.
Былы заснавальнік і выдавец «Новай газеты Смаргоні» Рамуальд Улан у студзені 2021 года быў асуджаны да 2,5 гадоў «хіміі». Смаргонцу паставілі ў віну тое, што ён распаўсюдзіў загадзя ілжывыя звесткі, якія ганяць гонар і годнасць міліцыянтаў, піша «Вясна».
Іск Міністэрства інфармацыі ў дачыненні да аднаго з найбольш дасведчаных беларускіх выдаўцоў Змітра Коласа, які пачаў сваю дзейнасць яшчэ ў савецкі час, судовая інстанцыя пачала разглядаць 2 траўня. У сваёй заяве кантрольнае ведамства патрабавала ануляваць выдадзенае раней пасведчанне аб рэгістрацыі. 10 траўня такая просьба была задаволеная, паведамляе БАЖ.
Як вынікала з анонсу працэсу, у сваёй позве Міністэрства інфармацыі настойвала на «прызнанні несапраўднай дзяржаўнай рэгістрацыі суб’екта гаспадарання» ў асобе індывідуальнага прадпрымальніка Зміцера Коласа.
Суддзя Аляксей Русецкі іск задаволіў. Такім чынам, пасля амаль 35 гадоў у выдавецкай сферы Зміцер Колас вымушаны згарнуць дзейнасць.
У працэсе судовага разбору высветлілася, што фармальнай падставай для іску стаў зборнік гістарычных дакументаў «„Вызваленыя“ i заняволеныя. Польска-беларускае памежжа 1939−1941 гг. у дакументах беларускiх архiваў».
Такое рашэнне прыняў Гродзенскі абласны суд 19 красавіка 2023 года.
«Гродзенскае Таварыства абароны спажыўцоў» зарэгістравалі ў 2010 годзе. Раней ліквідавалі «Таварыства абароны правоў спажыўцоў г. Гродна «Рэвізор» і «Таварыства абароны правоў спажыўцоў горада Гродна».
Яго судзяць паводле арт. 411 ч. 2 КК «Злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы, якая выконвае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі» ў судзе Ваўкавыскага раёна. Суддзя — Мікалай Сяргейка.
Максім Міхайлавіч Матырка — грамадзянін Расіі, яму інкрымінавалася ч. 1 арт. 342 КК «Актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак» за ўдзел у акцыях пратэсту ў 2020 годзе, а пазней — ч.3 арт. 218 КК «Наўмысныя знішчэнне альбо пашкоджанне маёмасці» за падпал аўтамабіля.
6 красавіка 2022 года ў судзе Кастрычніцкага раёна Мінска Максіма асудзілі паводле арт.218 да васьмі гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. 22 чэрвеня 2022 года ў судзе Ленінскага раёна суддзя Таццяна Шоцік прызначыла палітвязню тры гады «хіміі» паводле арт.342, а з улікам папярэдняга прысуду — дзевяць гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.
Палітвязень знаходзіцца ў ваўкавыскай ПК № 11.
Замест 3 гадоў ён правядзе ў калоніі 2,5, паведамляе Telegram-канал «Задержания, суды в Лиде». Такое рашэнне вынес Гродзенскі абласны суд падчас абскарджання прысуду.
Дзмітрыя Мядзведскага абвінавацілі ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, псаванні пуцей і абразе Лукашэнкі.
Гэта Гарачкіна Ірына Паўлаўна, Мельхер Ірына Аляксандраўна, Мельхер Антон Іванавіч, Рэзановіч Павел Сяргеевіч, Рэзановіч Любоў Аляксандраўна, Рэзановіч Сяргей Анатольевіч, Аўтуховіч Мікалай Мікалаевіч, Сава Павел Міхайлавіч, Гундар Уладзімір Тадэвушавіч, Маёрава Вольга Уладзіміраўна, Снегур Віктар Адамавіч, Дэрбыш Галіна Іванаўна.
На Аляксея Галоўкіна заведзеная новая крымінальная справа па старых правапарушэннях. Для правядзення экспертызы яго на месяц пераводзілі ў СІЗА Гродна і потым павезлі назад у калонію № 2, паведамляе каманда MAYDAY.
Аляксей Галоўкін — ураджэнец Дрэздэна. Працаваў IT-інжынерам у Гродне. У яго гемафілічная поліартрапатыя — хранічнае захворванне, якое характарызуецца запаленнем і множным паразай суставаў. Таксама Аляксей хворы на гемафілію. У яго II група інваліднасці, яму складана хадзіць.
3 снежня 2020 года яго затрымалі і судзілі па чатырох артыкулах КК:
Яго прысудзілі да трох гадоў калоніі і этапавалі ў папраўчую калонію № 2 г. Бабруйска. Праз некалькі месяцаў у яго заканчваецца тэрмін адбыцця пакарання.
Былы актор тэатра лялек і шоўмэн Аляксандр Енджэеўскі затрыманы за распаўсюд і захоўванне экстрэмісцкіх матэрыялаў у Instagram. Сілавікі паведамілі пра затрыманне шасці жыхароў Гродзенскай вобласці.
Таксама затрыманая намесніца гендырэктара крамы «ГЕММА». За што менавіта яе затрымалі, не ўдакладнілі. У відэа паказалі фота, дзе жанчына стаіць на акцыі пратэсту. Магчыма, распачатая крымінальная справа паводле арт. 342 КК «Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх».
Апошнім часам беларускія памежнікі пры выездзе ў Еўрасаюз пачалі патрабаваць дакументы, якія дазваляюць уезд у ЕС — від на жыхарства ці іншыя. Пытанні датычаць беларусаў, у пашпарце якіх няма дзейнай візы. Пакуль гэтая не масавая з’ява.
Беларусы зноў паведамляюць аб дбайных праверках на ўездзе ў краіну. Асабліва часта такія паведамленні прыходзіць пра літоўска-беларускую мяжу. Са слоў тых, хто праходзіць мяжу, працуе КДБ: дапытваюць і правяраюць тэлефоны. Напярэдадні кіраўнік КДБ Іван Церцель заявіў аб прадухіленні тэрактаў, якія нібыта спланавалі 9 траўня ў Беларусі.
Гродзенскі шклозавод запісваў у дабравольцы, «ГроднаГандальСэрвіс» ехаў «на Берлін», а тытунёвая фабрыка «Нёман» паказвала вайсковую штодзённасць. У Гродне 9 траўня адбыўся парад стылізаваных аўтамабіляў «Дороги Победы на благо страны».
Таксама паглядзелі, як (не) святкуюць Дзень Перамогі ў розных краінах: ускладанне кветак, штрафы за сімволіку і новыя даты.
Святар Анатоль Ненартовіч больш не настаяцель Cабора Усіх Беларускіх Святых у Гродне. Пра гэта паведаміла актывістка Вольга Бондарава. Праўладныя каналы арганізавалі цкаванне святара. Ён ужо страціў адну з пасад пасля сыходу прадэмакратычнага архіепіскапа Арцемія.
Галоўны трэнер футбольнага клуба «Нёман» Ігар Кавалевіч выказаўся за амністыю футбалістаў, з якімі забаранілі заключаць кантракты. Пра гэта ён сказаў у інтэрв'ю праграме «Вынікі тыдня» на тэлеканале «Беларусь 5».
Новы сувенір у выглядзе "раскладанкі" са знакавымі аб'ектамі Гродна ствараюць улады. Яго выканаюць у выглядзе…
Некалькі сотняў Дзядоў Марозаў, Снягурак, сабачак, вавёрачак і разнастайных іншых персанажаў 20 снежня прайшлі ад…
Трохпакаёвая кватэра знаходзіцца на вуліцы Савецкіх Пагранічнікаў. Сцены ў ёй абвешаныя рэпрадукцыямі, дзвярныя праёмы выкананы…
Спецыяльнае праграмнае забеспячэнне для сачэння за актыўнасцю ў камп'ютарах закупляе Гродзенскае агенцтва па дзяржаўнай рэгістрацыі…
У Гродне рэканструююць тэрыторыю, прылеглую да вадаёма па вул. Рэпіна. Там жа ўладкуюць дзіцячую інклюзіўную…
У Гродне адкрылася выстава, прысвечаная мясцоваму ўраджэнцу мастаку Льву Баксту. Экспазіцыю размясцілі ў харальнай сінагозе,…