Навіны

Архіепіскап Антоній прызначыў новага настаяцеля храма Сабора ўсіх Беларускіх святых. Гэта ён сам

Протаіерэй Анатоль Ненартовіч — былы настаяцель царквы на Вішняўцы — пераведзены ў прыход у мікрараёне Пагараны-Кашэўнікі. Там яго абавязалі пабудаваць храм. Адначасова яго пазбавілі пасад члена епархіяльнага савета і кіраўніка епархіяльнага аддзела па будаўніцтве, паведамляе Telegram-канал «Хрысціянская візія».

«Архіепіскап Антоній даў зразумець, што дарадчы голас Ненартовіча яму больш не патрэбны — нават намінальна», — паведамілі аўтары канала.

Раней стала вядома, што протаіерэя Анатоля Ненартовіча прыбралі з пасады настаяцеля храма Сабора ўсіх Беларускіх святых. Менавіта ў гэтым храме пасля адпраўлення «на супакой» служыў літургіі архіепіскап Арцемій (Кішчанка).

Протаіерэю Анатолю Ненартовічу 54 гады. Ён родам са Шчучынскага раёна. З 1998 займаецца прыходам Сабора ўсіх Беларускіх Святых у Гродне, з 2001 года — быў настаяцелем гэтай парафіі, дзе пабудаваў храм.

Гэтыя дзеянні назвалі «зачысткай» былой «каманды архіепіскапа Арцемія». Ненартовіч жа быў, па словах аўтара канала, правай рукой Арцемія. Яго перавялі пасля смерці архіепіскапа.

Мэта — кантроль над бюджэтам?

Указам ад 7 траўня архіепіскап Антоній прызначыў настаяцелем храма Сабора ўсіх беларускіх святых самога сябе. Ён патлумачыў сваё рашэнне апошняй воляй архіепіскапа Арцемія. «Быццам бы той перад смерцю прасіў пераемніка „паклапаціцца пра храм“. Гэта пры актыўным гаспадарчым 54-гадовым пробашчы», — напісалі ў канале.

«У Гродне бачаць тут не толькі сімвалічную расправу над „старой гвардыяй“, але і цалкам зямны матыў. Кантроль над бюджэтам багатага прыхода дапаможа Антонію рэалізаваць яго ўласны амбіцыйны праект — храм Аляксандра Неўскага, будаўніцтва якога ён абяцаў завяршыць у 2025 годзе, „да 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне“», — паведаміла «Хрысціянская візія».

Храм Аляксандра Неўскага, які будуецца, называюць «другой Каложай», так як яго прататыпам выбралі гіпатэтычны выгляд Каложскай царквы ў XII стагоддзі.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Беларускіх гідаў абавязалі ведаць асновы ідэалогіі

Гіды і экскурсаводы ў Беларусі цяпер павінны ведаць асновы дзяржаўнай ідэалогіі. Такое патрабаванне з'явілася ў…

14 мая 2025

Святар з Гродна сустрэўся з новым Папам Львом XIV

Айцец Андрэй Крот з Гродна быў у дэлегацыі беларускіх святароў, якая сустрэлася з новым пантыфікам.…

14 мая 2025

На пляжы ў Ласосна ўсталявалі «празрыстую» распранальню

Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…

14 мая 2025

Гродзенку Вольгу Вялічку выключылі з Каардынацыйнай Рады. Яна даведалася пра гэта выпадкова

Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…

14 мая 2025

Беларус выратаваў бусляня і выклікаў хвалю спрэчак. Ці можна вяртаць птушанят у гняздо?

Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…

14 мая 2025

У Гродне пройдзе штогадовы гарадскі выпускны — будзе больш за 2,6 тыс. удзельнікаў

Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…

13 мая 2025