Навіны

На літоўскай мяжы перасталі прапускаць на роварах без чаргі (абноўлена)

Праезд праз літоўскую мяжу на ровары больш не дапаможа зэканоміць час. У пункце «Райгардас» («Прывалка») перасталі пускаць раварыстаў па-за чаргой. Ад 14 траўня яны мусяць стаяць у агульнай чарзе з машынамі. Памежнікі спасылаюцца на нядаўнія змены ва ўнутраных правілах.

UPD. «На Райгардас з выходных змены і цяпер запускаюць 3 аўто / 3 веласіпедысты», — удакладнілі ў адным з чатаў, прысвечаных перасячэнню мяжы з Еўрасаюзам. 15 траўня праходжанне мяжы на ровары займала каля 5 гадзін. Праз гэта аўто праходзяць мяжу трохі хутчэй.

На нейтральнай паласе раварыстаў ставяць у адну чаргу з легкавымі аўто, згодна з чарговасцю прыбыцця на мяжу, расказаў чытач Hrodna.life. Паводле яго звестак, літоўскі бок таксама перастаў прапускаць пешкі (беларускі бок не прапускаў і раней). Ровары чаргуюць з машынамі па тры праз тры.

Раней пры перасячэнні мяжы на ровары можна было праязджаць па-за чаргой. Гэтым часта карысталіся тыя, хто ездзіў па закупкі, і дальнабойшчыкі, якія працуюць за мяжой і хочуць хутчэй трапіць дадому. Пад’язджалі на машыне або на фуры і каля самой мяжы змянялі транспарт: па абодва бакі мяжы зазвычай былі прымацавана шмат пакінутых ровараў. Беларускія супрацоўнікі ДАІ нават зразалі іх і перадавалі ў «бюро знаходак» у УУС Гродзенскага райвыканкама на Азёрскай шашы як кінутыя.

Перасячэнне мяжы на самакатах забаранілі яшчэ восенню 2022 года. Праз змены ў Правілы дарожнага руху ў Беларусі іх перасталі лічыць транспартным сродкам. Да таго імі таксама карысталіся, каб аб’ехаць чаргу.

З чым звязаныя змены

Новыя фармат перасячэння мяжы маглі ўвесці праз скарг кіроўцаў, якія стаяць на машынах і маршрутках у чарзе. Сапраўды, у чаце мяжы многія кіроўцы радуюцца зменам.

«Нейтралка вузкая у адзін пас для легкавых, не аб’едзеш. Там сапраўды за дзень маглі праехаць 100 раварыстаў і толькі 20−30 машын. Чым і карысталіся тыя, хто на перакідзе тавара, за дзень едзілі 2−4 разы, — падзяліўся чытач Hrodna.life. — Пры такім фармаце шмат хто з хлопцаў-кіроўцаў, хто едзе на работу, замест таго каб у хаце паспаць і ехаць зранку на работу, будуць ноч стаяць на раварах у «калейцы».

Беларусы глядзяць больш пільна, замежнікаў - на размову

Дагляд з боку беларускіх памежнікаў стаў больш падрабязным. У памежным пункце «Лоша» («Шумскас») і на зялёным, і на чырвоным каналах беларускія мытнікі «выгружаюць абсалютна ўсё і глядзяць кожны пакет уручную», напісала адна з удзельніц чата мяжы.

«Пытаюцца і глядзяць дакументы іншай краіны, калі няма візы. Муж зноў паказваў і зноў запісвалі дадзеныя. У дачкі таксама ёсць другі пашпарт, але не прасілі паказаць. Але нашы прыязна і ветліва ўсё дзеляць і просяць», — удакладніла жанчына. Патрабаваць дакументы, якія дазваляюць уезд у ЕС — від на жыхарства ці іншыя, беларускія памежнікі пачалі ў красавіку. Пытанні датычаць беларусаў, у пашпарце якіх няма дзейнай візы. Пакуль гэтая не масавая з’ява.

Грамадзян Украіны выклікаюць на гутарку, правяраюць тэлефоны. Так адбылося з адной з удзельніц чата ў пункце «Каменны Лог» — як пры перасячэнні мяжы ў Літву, так і пры вяртання. Жанчына мае від на жыхарства Рэспублікі Беларусь. Такі «дагляд» яшчэ больш падоўжыў час перасячэння мяжы ў дадатак да чэргаў. «Плюс дзве гадзіны туды, і плюс дзве гадзіны назад па часе цяпер… мабыць распараджэнне ўсіх замежных, і якія пражываюць не ў РБ, грамадзян на гутарку», — заўважае жанчына.

Чэргі на літоўскай мяжы павялічыліся з закрыццём польскага пункта пропуску «Баброўнікі». Для гродзенцаў гэта быў самы зручны шлях у Польшчу і блізкі Беласток пасля закрыцця «Кузніцы» ў 2021 годзе ў час мігранцкага крызісу.

Чытайце таксама: Вільня заменіць Беласток? Як выглядаюць цяпер шоп-туры ў Польшчу і Літву

Падзяліцца

Апошнія запісы

Улады зробяць «раскладанку» са славутасцямі Гродна. Што туды патрапіла?

Новы сувенір у выглядзе "раскладанкі" са знакавымі аб'ектамі Гродна ствараюць улады. Яго выканаюць у выглядзе…

22 снежня 2024

У Гродне прайшоў парад Дзядоў Марозаў і Снягурак

Некалькі сотняў Дзядоў Марозаў, Снягурак, сабачак, вавёрачак і разнастайных іншых персанажаў 20 снежня прайшлі ад…

21 снежня 2024

Нерухомасць тыдня: у Гродне прадаюць кватэру «калекцыянера» з электракамінам

Трохпакаёвая кватэра знаходзіцца на вуліцы Савецкіх Пагранічнікаў. Сцены ў ёй абвешаныя рэпрадукцыямі, дзвярныя праёмы выкананы…

21 снежня 2024

І нават ICQ. Ва ўстанове Гродна будуць сачыць за перапіскамі супрацоўнікаў

Спецыяльнае праграмнае забеспячэнне для сачэння за актыўнасцю ў камп'ютарах закупляе Гродзенскае агенцтва па дзяржаўнай рэгістрацыі…

21 снежня 2024

Ля сажалкі на Рэпіна з’явіцца дзіцячая інклюзіўная пляцоўка — ужо запланавалі будаўніцтва

У Гродне рэканструююць тэрыторыю, прылеглую да вадаёма па вул. Рэпіна. Там жа ўладкуюць дзіцячую інклюзіўную…

21 снежня 2024

У Гродне з’явіцца музей Льва Бакста? Такую прапанову агучылі ў сінагозе

У Гродне адкрылася выстава, прысвечаная мясцоваму ўраджэнцу мастаку Льву Баксту. Экспазіцыю размясцілі ў харальнай сінагозе,…

20 снежня 2024