Галоўны трэнер футбольнага клуба “Нёман” Ігар Кавалевіч выказаўся за амністыю футбалістаў, з якімі забаранілі заключаць кантракты. Пра гэта ён сказаў у інтэрв’ю праграме “Вынікі тыдня” на тэлеканале “Беларусь 5”, паведамў Football.by

Ігар Кавалевіч сказаў пра адсутнасць у складзе яго каманды футбалістаў Валерыя Жукоўскага, Яўгена Ляшко, Сяргея Курганскага і Рамана Пасевіча. Ім фактычна забаранілі гуляць у вышэйшай лізе.
“Магу праз вашу перадачу папрасіць Міністэрства спорту або пракуратуру. Трэба амніставаць людзей. Яны не зрабілі злачынстваў перад беларускім народам. У нас ёсць праблемы. Хлопцы трэніруюцца, апантаныя, яны нікуды не з’ехалі, хоць былі прапановы”, – сказаў Ігар Кавалевіч.
За што рэпрэсавалі футбалістаў
У верасні 2020 года 93 беларускіх футбаліста вышэйшай і першай лігаў асудзілі гвалт у Беларусі. У 2022 годзе стала вядома пра так званы “чорны спіс” Міністэрства спорту і турызму Беларусі. Тады камандам забаранілі заключаць кантракты з 48 футбалістамі.
Чытайце таксама: Галоўны трэнер «Нёмана» Ігар Кавалевіч прайграў журналісту 2 скрыні піва


