На падвядзенні вынікаў выступу гродзенскай каманды ў сезоне 2017 года і сустрэчы з заўзятарамі галоўны трэнер «Нёмана» Ігар Кавалевіч ўручыў гродзенскаму жураналiсту Сяргею Гаўрыцкаму 2 скрыні піва за пройгрыш у спрэчцы.

Нагадаем, яшчэ перад стартам сезона Кавалевіч паспрачаўся з Гаўрыцкiм, што па выніках сезона ў сярэднім яго каманда заб’е 1.5 мяча за матч, гэта значыць 45 галоў за 30 гульняў. Спрэчка была на 2 скрыні піва. У вынiку гродзенская каманда забіла 42 мяча, на 3 менш. Галоўны трэнер «Нёмана» паразу прызнаў і аддаў журналісту выйгрыш.

«Я вельмі паважаю Ігара Кавалевіча, за тое, што гэты чалавек спартыўную спрэчку выканаў да канца. Ён сапраўдны мужык i са сваёй камандай у гэтым сезоне мог дамагчыся больш, але ў яго яшчэ ўсё наперадзе. Калі Ігар Мікалаевіч перадаваў мне выйгрыш, я яму пажадаў, каб гэта была яго самая вялікая параза. Выйгрышнае піва я вып’ю са сваёй камандай „Октябрята“, з якой гуляю, і часам выйграваю ў розных квізах», — распавёў Гаўрыцкi.