Навіны

Новы кіраўнік Кастрычніцкага РАУС Гродна: «Насельніцтва не павінна баяцца за сваё жыццё»

У Кастрычніцкім РАУС Гродна новы кіраўнік — палкоўнік Аляксандр Кліменкоў. Раней ён узначальваў Смаргонскі РАУС, паведаміў «Гродна Плюс». На пасаду ў Гродне Кліменкова прызначыў міністр унутраных спраў Іван Кубракоў.

Кіраўнік Кастрычніцкага РАУС г. Гродна. Скрыншот: «Гродна Плюс»

Што вядома пра Аляксандра Кліменкова

Аляксандр Кліменкоў пачаў працаваць ва ўнутраных органах ў 1998 годзе. Ён быў аперупаўнаважаным аддзялення па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі Смаргонскага РАУС. З 2015 па 2023 года ён быў кіраўніком Смаргонскага РАУС.

Хоча, каб насельніцтва не баялася выходзіць на вуліцу

Паводле словаў Кліменкова, ён хоча забяспечыць стабільнасць у грамадстве. «Насельніцтва не павінна баяцца выходзіць на вуліцу, не баяцца за сваю маёмась, не баяцца за сваё жыццё і здароўе».

Чытайце таксама: «Добавили грамм лаврового листа — получили штраф в $ 400». Кто поставляет в изолятор Гродно обеды с «совдеповскими» котлетами

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Пекла на зямлі». Гродзенка падзялілася, як працуе кадастравае агенцтва падчас рамонту

Шматгадзінныя чэргі, перфаратар і два акенца на рэгістрацыю. Дзяўчына схадзіла ў Гродзенскае агенцтва па дзяржаўнай…

21 лютага 2025

У конкурсе «Гродна Азот» да Дня роднай мовы паўдзельнічалі два пенсіянеры і ідэолаг

Прадпрыемства "Гродна Азот" 12 лютага ў Telegram-канале анансавала конкурс да Дня роднай мовы. Да самога…

21 лютага 2025

У Польшчы закрылі справу аб давядзенні беларускага экс-палітвязня да самагубства

Палітзняволены з Гродна Кірыл Кетурка скончыў жыццё самагубствам у Цэнтры ўтрымання пад вартай у Варшаве-Служэўцы…

21 лютага 2025

Дырэктара прадпрыемства з Ваўкавыскага раёна судзяць за разгалашэнне службовай таямніцы

Былому сенатару і дырэктару «Краснасельскбудматэрыялы» Уладзіміру Кісялёву пагражае да трох гадоў калоніі за разгалашэнне службовай…

21 лютага 2025

Сыркі «Малочнага Міру» не спадабаліся МАРГ — там знайшлі прапаганду нацызму

"Малочны Мір" абавязалі змяніць назву для серыі глазураваных сыркоў. Пасля чыёсьці скаргі ў Міністэрства антыманапольнага…

21 лютага 2025

Нерухомасць тыдня: у Гродне прадаецца кватэра — сапраўдны постсавецкі олдскул

На Гагарына, 25 у Гродне прадаецца двухпакаёвая кватэра з выдатна захаваным постсавецкім інтэр'ерам. Дом, у…

21 лютага 2025