Навіны

Бізнесмен з Гродна адкрыў бар у Беластоку. У зале ўсталявалі жаночыя ногі - для сэксуальнасці

Установа «Selfie» адкрылася ў Беластоку па вул. Legionowa 14/16 у сярэдзіне красавіка. Побач — яшчэ некалькі бараў. Яго запусціў рэстаратар з Гродна, але «Selfie» не пазіцыянуе сябе як бар для беларусаў: акаўнт і меню вядуцца на польскай мове.

Гісторыя ўстановы пачалася ў снежні 2022 года з рамонту ва ўжо існуючым бары.

Адкрыў ўстанову бізнэсмэн Андрэй Грушынаў. Яму 38 гадоў. Ён меў ці мае дачыненне да ўстановаў у Гродне: бараў «Фарадэй», «Грынвіч» і «Гудзіні». Яшчэ адна ўстанова ў Беластоку, з якой звязаны Андрэй — Harry’s Pub. У мінулым кіраваў і іншымі паспяховымі ў Гродне ўстановамі.

Прастору зрабілі для кожнага тыпу кампаній: ад маленькіх утульных столікаў да вялікага агульнага стала. У памяшканні дзве залы: вячэрняя зона і спакойная сталовая ў азіяцкім стылі. У кожны з іх ёсць асобны ўваход. У адным з залаў ёсць караоке. Ёсць столікі на вуліцы.

Над невялікай сцэнай у забаўляльнай зоне змясцілі «прыгожыя, доўгія і стройныя ногі». Яны павінны сімвалізаваць вячэрняе баўленне часу. «Гэта час кактэйляў, добрай музыкі, бесклапотнасці і задавальнення. Дзякуючы ім інтэр'ер набывае аўру сэксуальнасці і вызвалення, ствараючы непаўторную атмасферу», — напісалі ў Instagram ўстановы.

Меню

У меню — кактэйлі за 24−33 злотых ($ 5−8). Ёсць віно — у тым ліку, безалкагольнае, (14−32 злотых або $ 3−8 за келіх). Таксама ёсць моцныя напоі, разліванае і бутэлькавае піва, безалкагольныя кактэйлі і напоі.

Працуе кухня: ёсць галоўныя стравы, салаты, дэсерты, закускі да віна. Тут можна з’есці рамэн, футамакі (вялікія сушы), урамакі (сушы з рысам навыварат), гунканы (від сушы), сашымі.

Талеркі ручной працы

Абяцаюць не толькі смачную ежу, але і прыгожую падачу: для гэтага старанна правяралі кожную талерку. Куфлі - з найноўшых і самых модных калекцый. Да 30% талерак былі зробленыя ўручную.

Андрэй Грушынаў з посудам. Фота: Instagram ўстановы

Столь у галоўнай зале выканана з двух розных матэрыялаў. Першая частка зроблена з тканіны і знаходзіцца ў забаўляльнай зоне. Яна прызначана для адлюстравання «вячэрняга настрою». Столь у другой зале выканана з хвалістага дрэва. Гэтая зона прызначана для абеду і вячэры. Мэбля — ад мясцовага вытворцы і зроблена ўручную.

Шмат люстэркаў

У інтэр'еры дадалі «прыродныя» фрэскі. Напрыклад, у адной з залаў ёсць драўляная дэкаратыўная графіка з маляўнічым калібры. Упрыгожваннем будучай караоке-залы сталі шпанаваныя панэлі на столі. Каб візуальна павялічыць прастору і колькасць святла ў пакоі, дадалі шмат люстэркаў. На адну са сцен змясцілі плакаты. Яны, па словах стваральнікаў, з’яўляюцца адлюстраваннем любові да мастацтва.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Гродзенец знайшоў рэдкія здымкі горада часоў Першай сусветнай вайны

Гродзенскі краязнаўца Аляксандр Перагудаў знайшоў у расійскіх фондах шэраг малавядомых здымкаў Гродна часоў Першай сусветнай…

8 мая 2025

Праўладны Telegram-канал сцвярджае, што ў Гродне няма праблем з бульбай. Гараджане абурыліся

У траўні беларусы сталі актыўна абмяркоўваць знікненне бульбы з паліц у крамах. Звярнулі ўвагу і…

7 мая 2025

У Беларусі скарачаецца насельніцтва, у Гродне і Лідзе — расце

Гарадское і сельскае насельніцтва Беларусі скарачаецца. Згодна з Белстатам, у Гродне і Лідзе сітуацыя выглядае…

7 мая 2025

На сцэну да 9 траўня ў Гродне выдаткуюць $ 4000

Сцэнічны комплекс на святкаванне Дня Перамогі ў Гродне 9 траўня абыйдзецца гарадскому бюджэту ў 12…

7 мая 2025

У Гродне апраўдалі падлетка, абвінавачанага ў распіванні алкаголю

Непаўналетняга падлетка з Гродзенскага раёна спрабавалі прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці за распіццё алкаголю ў грамадскім…

6 мая 2025

Гродзенскі салон прыгажосці запусціў праект — падтрымліваюць мам дзяцей з інваліднасцю

Салон прыгажосці Mateo запусціў праект «Незвычайная маці». Паўдзельнічаць у ім могуць жанчыны, якія выхоўваюць дзяцей…

6 мая 2025