На завулку Дзяржынскага, 8а ў Гродне ў красавіку адкрыўся HIP BAR. У меню – кальян за 40 рублёў, шырокі асартымент моцных напояў і лімон за 2 рублі ў якасці закускі. На вечарынках выступаюць дыджэі і МС. Раней на гэтым месцы быў бар “Парнас”, дзе выступалі панкі.

Пра адкрыццё бара паведамілі ў лютым. У пачатку красавіка там правялі першы канцэрт у гонар адкрыцця. Выступілі DJ SKYBIT і DJ SUNRISE. У праграме быў стрыптыз, розыгрышы, батлы і шоу-праграма.

На выходных у бары рэгулярна праводзяць вечарынкі з дыджэямі і запрошанымі МС. У бары ёсць распрацаваныя безалкагольныя кактэйлі. Як правіла, уваход платны – да 5 рублёў. Можна атрымаць зніжку, зрабіўшы репост.

Таксама праходзяць кальянные вечарынкі. Рэгулярна праходзяць акцыі на кальян і піва.

У меню – кальяны з 10 смакамі за 40 рублёў. Шырокі выбар моцных напояў. Кошт – ад 4 рублёў за гарэлку да 17,5 рублёў за віскі і каньяк. Віно можна купіць бутэлькай – ад 25 да 50 рублёў. Таксама ў меню 14 кактэйляў. У тым ліку і фірмовы, названы ў гонар бара. Ёсць шорты, лікёр, вермут, піва. Ёсць безалкагольныя напоі: газіроўкі і сок, чай і кава (3,5−7 рублёў). З закусак – чыпсы Lay’s (6 рублёў), арахіс (3 рублі) і лімон (2 рублі).

Раней па гэтым адрасе размяшчаўся бар “Парнас”. Там праходзілі панк-канцэрты. Напрыклад, выступаў PET NIHIL, герлз-бэнд Messed Up і іншыя.

Таксама ў Гродне адкрылася кафэ Lcoffee і хутка адкрыецца ірландскі паб Harat’s pub.