3 траўня стала вядома пра затрыманне вакаліста кавербэнда “Fair Play” Аляксандра Гайваронскага. Ён выступаў у вопратцы “забароненых колераў” – імі палічылі спалучэнне бел-чырвонага колеру пад гербам “Пагоня”.

Таксама ў музыкі знайшлі падпіскі на экстрэмісцкія каналы. Пры затрыманні на працоўным месцы ўжылі сілу.

Гайваронскі вядомы як Саша “Ленан”. Быў вулічным музыкам, з рознымі праектамі выступае ў барах, кафэ і гарадскіх пляцоўках. Хадзіў на мясцовае тэлебачанне.

Чытайце таксама: 14 чалавек затрымалі ў Гродзенскай вобласці. ГУБАЗ адсправаздачыўся аб працы